Таццяна Міхайлаўна Іві́нская (у шлюбе Белашапка; нар. , ) — беларуская баскетбалістка. Заслужаны майстар спорту СССР (1980).

Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1980 года ў Маскве, чэмпіёнка свету (), Еўропы (1973, 1985).

Біяграфія Нарадзілася 27 сакавіка 1958 года ў Віцебску. Калі Таццяне было 5 месяцаў, яе бацька, супрацоўнік Віцебскага абкама КПСС, быў знойдзены павешаным у санаторыіЮбилей. Татьяна Белошапко: из-за рождения ребенка в команде мне устроили бойкот .

Займацца баскетболам пачала з 3 класа па прыкладзе сваіх старэйшых брата і сястры. Першы трэнер — Людміла Іосіфаўна Гусева.

Першы яе значны поспех звязаны з Усесаюзнымі юнацкімі гульнямі, якія праходзілі ў Вільнюсе ў 1973 годзе, дзе яна вызначала гульню зборнай Беларускай ССР, умела дзейнічаючы пад шчытом, а каманда па выніках турніра заняла трэцяе месца. На здольную дзяўчынку звярнулі ўвагу трэнеры юніёрскай зборнай СССР.

У 1982 годзе скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры.

Пасля заканчэння сезона 1985/86 прыняла рашэнне завяршыць гульнёвую кар’еру з-за наступстваў траўм і стала працаваць супрацоўнікам спартыўнай кафедры Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі.

У пачатку 1990-х правяла адзін сезон у Польшчы, але задавальнення ад гульні не атрымлівала. Акрамя таго, абвастрыліся старыя спартыўныя траўмы, а кіраўніцтва клуба не захацела поўнасцю разлічыцца з баскетбалісткай па кантракце. У выніку Белашапка вярнулася ў Мінск, дзе з 1992 года на працягу 5 гадоў працавала трэнерам у адной з ДЮСШ.

У 2000 годзе зноў пачала працаваць на спартыўнай кафедры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Узнагароды Заслужаны майстар спорту СССР (1980), медаль «За працоўную доблесць», медаль НАК Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

Спасылкі Белошапко (Ивинская) Татьяна Михайловна на сайце НАК Беларусі Інтэрв’ю

Катэгорыя:Баскетбалісткі СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па баскетболе Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па баскетболе Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць» Катэгорыя:Выкладчыкі БДЭУ Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Ігракі «Гарызонта» Мінск