Кукурбітарыя (Cucurbitaria) — род сумчатых грыбоў сямейства .
Апісанне
Пладовыя целы (псеўдатэцыі) цесна згуртаваныя або адзіночныя, чорныя, чорна-бурыя, няправільна-шарападобныя або шарападобныя, з круглаватай адтулінай, гладкія ці шурпатыя; размешчаныя ў паглыбленай у субстрат, потым выступаючай добра развітай стоме. Сумкі падоўжана-цыліндрычныя, у большасці відаў з ножкай, 8-споравыя. Споры яйцападобныя, эліпсоідныя, жаўтавата-карычневыя.
Арэал і экалогія
Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Развіваюцца на адмерлых галінках дрэвавых і кустовых раслін, садзейнічаюць іх частковай мінералізацыі. На Беларусі найчасцей трапляюцца , — на шыпшыне, , .
Літаратура Пякельная Т. Кукурбітарыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984.