Крыво́е — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 36 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 2 км на поўдзень ад вёскі Рудня Альбрэхтаўскага сельсавета Расонскага раёна, у басейне ракі Дрыса.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,5 км.

Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 2 м, пад забалочаным лесам. Выцякае ручай у раку Іспол.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна