У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі:
Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь; гарады абласнога падпарадкавання — найбольш буйныя населеныя пункты (з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек), якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай; гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 6 тысяч чалавек, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, сетку ўстаноў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва.
Карта размяшчэння гарадоў Гродзенскай вобласці Гарады з насельніцтвам:
— 200 000 і больш— ад 10 000 да 19 999— ад 100 000 да 199 999— 9 999 і менш— ад 20 000 да 49 999
Зялёным колерам пазначаны гарады, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.
Колькасць гарадоў і іх жыхароў На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Гродзенскай вобласці Беларусі налічвалася 14 гарадоў, сярод якіх 1 горад абласнога падпарадкавання і 13 — раённага, у тым ліку:
НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаўу працэнтахЖыхароўЖыхароўу працэнтах200 000 і больш7,14 %373 74349,32%ад 100 000 да 199 00017,14%101 6168,62 %ад 20 000 да 99 00028,57 %160 39623,52 %ад 10 000 да 19 999635,71 %79 98610,10 %9 999 і менш21,43 %21 7523,39 %Сума15100,00 %737 493100,00 %
На 1 студзеня 2017 года было ўжо 15 гарадоў, у тым ліку 1 горад абласнога падпарадкавання і 14 — раённага.
Спіс гарадоў Гродзенскай вобласці Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі.
+Гарады Гродзенскай вобласці№ГербНазва кірыліцайНазва лацініцайРаёнКолькасць жыхароў (перапіс, 2009)Колькасць жыхароў (ацэнка, 2018) Змена (2018 да 2009)1ГроднаHrodnaгорад Гродна373 747 +14,10%2ЛідаLidaЛідскі101 616 +4,08%3СлонімSlonimСлонімскі49 441 +0,96%4ВаўкавыскVaŭkavyskВаўкавыскі44 004 5СмаргоньSmarhońСмаргонскі37 527 +3,43 %6НавагрудакNavahrudakНавагрудскі29 424 +0,37 %7АшмяныAšmianyАшмянскі16 835 +13,66 %8МастыMastyМастоўскі15 770 −4,31 %9ШчучынŠčučynШчучынскі15 475 +2,62 %10Астравец (горад з 2012)AstraviecАстравецкі10 878 +31,31 %11СкідзельSkidzieĺГродзенскі10 717 −1,46 %12БярозаўкаBiarozaŭkaЛідскі10 311 −4,85 %13ІўеIŭjeІўеўскі7 702 −5,77 %14ДзятлаваDziatlavaДзятлаўскі7 624 −2,93 %15СвіслачSvislačСвіслацкі6 426 −5,88 %
Галерэя
Гл. таксама Гарады Беларусі
Зноскі