Іж (, , ) — рака ў Расіі, ва Удмурцкай Рэспубліцы і Рэспубліцы Татарстан, правы прыток ракі Кама. З 1978 года з’яўляецца помнікам прыроды рэгіянальнага значэння ТатарстанаПостановление Совета министров Татарской АССР от 10.01.1978 № 25 «О признании водных объектов памятниками природы» .
Працякае па тэрыторыях Удмурцкай Рэспублікі і Рэспублікі Татарстан (па тэрыторыі Татарстана — 97,5 кіламетраў) з поўначы на поўдзень і ўпадае ў Каму за 124 км ад яе вусця. Вусце ракі Іж знаходзіцца ў планаванай зоне затаплення Ніжнекамскага вадасховішча.
Агульная працягласць ракі (разам з Вялікім Іжам) — 259 км (226,2Река Иж // ИАС «ООПТ России» км, ад зліцця Вялікага і Малога Іжа — 234 км), з якіх 70 км — ад вытока да плаціны Іжэўскай сажалкі і 189 км — ад плаціны да месца яе ўпадзення ў Каму. Плошча вадазбору 8510 км², у тым ліку вышэй сажалкі — 1640 км².
Літаратура
Спасылкі Река Иж // ИАС «ООПТ России» Повалишникова Е. С. Иж // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Прытокі Камы Катэгорыя:Рэкі Удмурціі Катэгорыя:Рэкі Татарстана