Вуліца Гагарына (гістарычная назва Суражская шаша) — вуліца ў паўночнай частцы горада Віцебска ў Кастрычніцкім раёне. Перайменавана ў 1961 годзе ў гонар Ю А. Гагарына. Працягласць вуліцы ад Смаленскай плошчы да ўскраіны горада, дзе яна пераходзіць у аўтадарогу Віцебск-Сураж-Веліж , складае 3600 м.

Вуліца пачала фарміравацца ў другой палове XIX стагоддзя. Асноўная забудова ў 1950—1970 гг.

Аб'екты Жылы дом, (1941), 1 Следчы ізалятар, 2 Віцебскі прыборабудаўнічы завод, 4 Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж, 41 Касцёл Св. Антонія Падуанскага, 46а

Транспарт Аўтобусныя маршруты: № 2, 6, 18, 19, 26, 26а, 29, 29а. Тралейбусныя маршруты: № 14, 15.

Літаратура Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1

Катэгорыя:Вуліцы Віцебска

Катэгорыя:Вуліцы, названыя ў гонар касманаўтаў