Пяско́ва-Ска́ла (, ) — назва замка ў Польшчы, які знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Кракава ў Малапольскім ваяводстве на тэрыторыі Ойцаўскага нацыянальнага парка ў адміністрацыйных межах вёскі Сулашова. Ахоўны помнік Малапольскага ваяводства.
Назва паходзіць ад вапняковай скалы ў раёне Кракаўска-Чэнстахоўскага ўзвышша, на якой быў узведзены замак. Каля замка знаходзіцца скала пад назвай «Паліца Геркулеса».
Гісторыя Пяскова-Скала была пабудавана ў XIV стагоддзі каралём Казімірам Вялікім у якасці абарончага замка. Ён адносіўся да ланцужка замкаў, прызначаных ахоўваць паўднёвыя межы дзяржавы, якія мяжуюць з Сілезіяй, а таксама забяспечыць важны гандлёвы шлях з Кракава ва Уроцлаў. Асблівае значэнне Пяскова-Скала набыла пасля таго, як Сілезія трапіла ў сферу ўплыву Багеміі, якая знаходзілася ў варожых адносінах з польскімі манархамі. У XVI стагоддзі замак быў перабудаваны ў стылі рэнесансу. У гэтую эпоху быў створаны арачны двор, які нагадвае кракаўскі Вавель. Даступныя для наведвальнікаў цырыманіяльныя і жылыя памяшканні замка абсталяваныя мэбляй розных эпох.
25 красавіка 1983 года Пяскова-Скала была ўнесена ў рэестр ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводства (№ А-478Rejestr zabytków nieruchomych — wojewódzstwo małopolskie).
Спасылкі
Афіцыйны сайт замка
Катэгорыя:Замкі Польшчы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Малапольскага ваяводства Катэгорыя:З’явіліся ў XIV стагоддзі Катэгорыя:XIV стагоддзе ў Польшчы Катэгорыя:Славутасці Малапольскага ваяводства