thumb|250px|Фрагмент «Яфрэмава кодэкса» з Евангеллем паводле Матфея, 20:16—23. Французская нацыянальная бібліятэка. Палімпсе́ст (, ад  — зноў +  — саскрабаю) — рукапіс на пісчым матэрыяле, з якога сцёрты або змыты першапачатковы тэкст. У антычнасці палімпсесты існавалі на папірусах, пазней пашыраны на пергаміне. Змест змытых тэкстаў сведчыць, што палімпсесты пераважна мелі літургічны характар. Гэты факт абвяргае думку пра наўмыснае знішчэнне царквой ератычных ці непажаданых сачыненняў.

Сярод вядомых 23 славянскіх палімпсестаў толькі З усходне-славянскія: 2 лісты 1092 года (), 2 ахоўныя лісты з пераплёту Кірыла-Белазерскага манастыра (Расійская нацыянальная бібліятэка), першыя 24 лісты Савінай кнігі (Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рукапісы