Масявічы — колішняя вёска Бабаўнянскага сельсавета Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі.
Гісторыя Вядома з пачатку XX стагоддзя, адносілася да Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Чырвоны Штандар», працавала кузня.
У лютым 1943 года падчас карнай аперацыі «Свята ўраджаю» нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі вёску разам з жыхарамі (130 чалавек). Пасля вайны паселішча не аднавілася.
Памяць вёскі ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Насельніцтва 1917 год — 31 двор, 161 жыхар 1941 год — 32 двары, 138 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі