Гран-пры Іспаніі (, ) — гонка Формулы-1, у наш час праводзіцца на трасе Каталунья (Мантмела, недалёка ад Барселоны, Іспанія). Упершыню Гран-пры Іспаніі быў уключаны ў каляндар чэмпіянату Формулы-1 у 1951 годзе, а на трасе Каталунья праводзіцца з 1991 года.
Гісторыя Першы Гран-пры Іспаніі быў праведзены ў 1913 годзе, на дарожнай трасе ў Гвадараме, недалёка ад Мадрыда.
Пасля перапынку ў 1914—1922 гадах з-за фінансавых праблем Гран-пры Іспаніі быў адноўлены. Была праведзена гонка ў Сітжасе, недалёка ад Барселоны, і потым з 1924 па 1935 год гонка праводзілася на трасе Ласартэ, на паўночным узбярэжжы (Гран-пры Сан-Себасцьяна). У 1936 годзе ў Іспаніі пачалася грамадзянская вайна, і гонкі спыніліся.
Іспанія вярнулася ў гоначны каляндар у 1951 годзе, калі быў праведзены Гран-пры Іспаніі, які ўваходзіў у афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1 на трасе Педралбес у Барселоне. Гэта была хуткая і вялікая (3,9 мілі) гарадская траса, якая складалася з шасці паваротаў і працяглай прамой даўжынёй 1,2 мілі. Найбольш канкурэнтаздольныя машыны праходзілі круг прыкладна за 2 хвіліны 20 секунд. У 1954 годзе быў праведзены яшчэ адзін Гран-пры Іспаніі. Але ў 1955 годзе адбылася трагедыя з гібеллю гледачоў на гонках 24 гадзіны Ле-Мана, пасля чаго трасу Педралбес выключылі з календара.
У 1967 годзе Гран-пры Іспаніі вярнуўся, калі Каралеўскі Аўтамабільны Клуб Іспаніі арганізаваў гонку на новай трасе Харама недалёка ад Мадрыда. Спраектаваная Джонам Хугенгольцам, траса мела 16 паваротаў, перапады вышынь і павароты з нахіленымі віражамі (бэнкінгі). З сезона года іспанскі гран-пры вярнуўся ў каляндар чэмпіянату, па чарзе праводзячыся на трасах Харама і Манжуік-Парк у Барселоне. Аднак гонка 1975 года на Манжуік-Парку скончылася гібеллю 4 гледачоў. Пасля гэтага ў 1976—1981 гадах гонка праходзіла на трасе Харама.
У 1982—1985 гадах Гран-пры Іспаніі выпаў з календара. У 1985 годзе мэр горада Херас адкрыў новую трасу для прыцягнення турыстаў. Гран-пры Іспаніі ў Херасе праводзілася з 1985 па 1990 гады, апроч таго, на трасе ў Херасе прайшлі Гран-пры Еўропы 1994 года і Гран-пры Еўропы 1997 года.
З сезона года Гран-пры Іспаніі праводзіцца на трасе Каталунья, размешчанай блізу Барселоны.
Пераможцы Гран-пры Іспаніі
Пілоты Перамогі Пілот Гран-пры6 Міхаэль Шумахер1995, 1996, 2001, 2002, 2003, 2004 Льюіс Хэмілтан2014, 2017, 2018, 2019, 2020, 20213 Джэкі Сцюарт1969, 1970, 1971 Найджэл Мэнсел1987, 1991, 1992 Ален Прост1988, 1990, 1993 Міка Хакінен1998, 1999, 20002 Эмерсан Фіціпальдзі1972, 1973 Марыа Андрэці1977, 1978 Айртан Сена1986, 1989 Кімі Райканен2005, 2008 Фернанда Алонса2006, 2013 Макс Верстапен2016, 2022
Каманды Перамогі Каманда Гран-пры12 Ferrari1954, 1974, 1981, 1990, 1996, 2001, 2002, 2003, 2004, 2007, 2008, 20138 McLaren1975, 1976, 1988, 1989, 1998, 1999, 2000, 20057 Williams1987, 1991, 1992, 1993, 1994, 1997, 2012 Mercedes2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020, 20216 Lotus1968, 1972, 1973, 1977, 1978, 19864 Red Bull2010, 2011, 2016, 2022
Паводле сезонаў Ружовым колерам пазначаны Гран-пры, якія не ўваходзілі ў афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1, жоўтым — тыя, што ўваходзілі ў перадваенны Еўрапейскі чэмпіянат Год Пілот Канструктар Траса Справаздача Макс Верстапен Red Bull Каталунья Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Макс Верстапен Red Bull Каталунья Ніка Росберг Mercedes Каталунья Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача Фернанда АлонсаFerrari Каталунья Пастар Мальданада Williams-Renault Каталунья Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Каталунья Марк Уэбер Red Bull-Renault Каталунья Джэнсан Батан Brawn-Mercedes Каталунья Кімі Райканен Ferrari Каталунья Феліпі Маса Ferrari Каталунья Фернанда Алонса Renault Каталунья Кімі Райканен McLaren-Mercedes Каталунья Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Міка Хакінен McLaren-Mercedes Каталунья Міка Хакінен McLaren-Mercedes Каталунья Міка Хакінен McLaren-Mercedes Каталунья Жак Вільнёў Williams-Renault Каталунья Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Міхаэль Шумахер Benetton-Renault Каталунья Дэйман Хіл Williams-Renault Каталунья Ален Прост Williams-Renault Каталунья Найджэл Мэнсел Williams-Renault Каталунья Найджэл Мэнсел Williams-Renault Каталунья Ален Прост Ferrari Херас Айртан Сена McLaren-Honda Херас Ален Прост McLaren-Honda Херас Найджэл Мэнсел Williams-Honda Херас Айртан Сена Lotus-Renault Херас 1982-85 Не праводзіўся Жыль Вільнёў Ferrari Харама Алан Джонс Williams-Ford Харама Патрык Дэпае Ligier-Ford Харама Марыа Андрэці Lotus-Ford Харама Марыа Андрэці Lotus-Ford Харама Джэймс Хант McLaren-Ford Харама Ёхен Мас McLaren-Ford Монжуік-Парк Нікі Лаўда Ferrari Харама Эмерсан Фіціпальдзі Lotus-Ford Монжуік-Парк Эмерсан Фіціпальдзі Lotus-Ford Харама Джэкі Сцюарт Tyrrell-Ford Монжуік-Парк Джэкі Сцюарт March-Ford Харама Джэкі Сцюарт Matra-Ford Монжуік-Парк Грэм Хіл Lotus-Ford Харама Джым Кларк Lotus-Ford Харама 1955-66 Не праводзіўся Майк Хотарн Ferrari Педралбес 1952-53 Не праводзіўся Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo Педралбес 1936-50 Не праводзіўся 1935 Рудольф Карачыола Mercedes Ласартэ 1934 Луіджы Фаджыёлі Mercedes Ласартэ 1933 Луі Шырон Alfa Romeo Ласартэ 1931-32 Не праводзіўся 1930 Акіле Варці Maserati Ласартэ 1929 Луі Шырон Bugatti Ласартэ 1928 Луі Шырон Bugatti Ласартэ 1927 Рабер Бенуа Delage Ласартэ 1926 Мео Канстанціні Bugatti Ласартэ 1925 Альбер Дзіва Delage Ласартэ 1924 Анры Сегрэйв Sunbeam Ласартэ 1923 Дарыа Рэста Talbot Сітжэс-Тэрамар 1914-22 Не праводзіўся 1913 Карлас дэ Саламанка Rolls-Royce Гвадарама
Спасылкі
Іспанія Іспанія