Пісар дэкрэтавы літоўскі — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Загадваў дэкрэтавымі кнігамі Метрыкі ВКЛ. Урад быў утвораны ў 1645 годзе, падлягаў прысязе. 8 жніўня 1699 года выйшла дэкларацыя аб перавазе гэтага ўрада над інстыгатарам літоўскім. Але фактычна гэта тычылася толькі Рамановіча, бо пазней урад размяшчаўся ніжэй за інстыгаторыю.
Пісарамі дэкрэтавымі літоўскімі былі:
Цыпрыян Павел Бжастоўскі (27.3.1645 — 11.4.1650) Крыштаф Антоні Абрынскі (20.7.1650 — 28.6.1660) Ян Францішак Пазняк (30.6.1660 — 1664?) Казімір Юліян Пухальскі (11.4.1665 — 7.11.1692) Ян Дзянісі Рамановіч (5.1/18.11.1693 — 21.6.1701) Казімір Караль Вайдзевіч (29.9/20.10.1704 — 26.9/12.1707) Самуэль Юровіч (Юрэвіч) (16.11.1709 — 9.1.1720; 9.2.1711 з тытулам пісара дэкрэтавага выступае Марцін Фларыян Карафа-Корбут) Францішак Хжаноўскі (20.5.1721 — 1722) Давід Міцкевіч (13.10.1722 — да 30.4.1737) Калікст Гарноўскі (8.7.1737 — 1746) Рафал Юзаф Яленскі (12.12.1746 — 29.1.1752) Гедэон Яленскі (16.10.1752 — 18.10.1776) Ян Яленскі (29.10.1776 — 1793) Багуслаў Леапольд Аскерка (1793? —)
Літаратура
Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księnstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba // Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy / Pod red. Antoniego Gąsiorowskiego. Tom XI. — Kornik: Biblioteka Kornicka, 1994.
Катэгорыя:Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага