Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Лахва Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
Знаходзіцца непадалёк ад цэнтра вёскі, каля р. Смердзь. Пабудавана ў 1889 г. з цэглы на месцы фундаванага князем Радзівілам касцёла 17 ст.
Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Планіровачна развіта па падоўжнай восі. Галоўнае месца займае кубападобны асноўны 5-купальны аб'ём, да якога з усходу далучаецца паўкруглая апсіда з 2 бакавымі рызніцамі, з заходу — невялікі бабінец і масіўная званіца. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя створана на кантрасце высокай чатырох'яруснай (2 васьмерыкі на 2 чацверыках) шатровай званіцы і ніжэйшых храмавых аб'ёмаў. Апрацоўка фасадаў багатая — высокія двух'ярусныя карнізы, прафіляваныя паясы, какошнікі, перспектыўныя парталы.
Інтэр’ер
У інтэр'еры знаходзяцца абразы 17 — 18 ст.: «Іаан Златавуст», «Уваскрасенне — сашэсце ў пекла», «Маці Божая Адзігітрыя», «Спас» (17 ст.), драўляная скульптура «Укрыжаванне» 19 ст.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Лахва (Лунінецкі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лунінецкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Найсвяцейшай Дзевы Марыі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1889 год у Беларусі