Леан Скрабе́цкі — піяніст, педагог, дырыжор, кампазітар 19 ст. Творчае жыццё звязана з Беларуссю і Расіяй.

Біяграфія

З сярэдзіны 1850-х гг. у Магілёве, выступаў у канцэртах як выканаўца на фартэпіяна і фісгармоніі, дырыжыраваў аркестрам мясцовых аматараў, навучаў ігры на розных інструментах. З канца 1868 года ў Віцебску, з 1869 года ў Мінску, дзе дырыжыраваў Мінскім гарадскім аркестрам. У 1876—1880 гадах адзін з дырыжораў музычнага таварыства ў г. Растоў-на-Доне.

Аўтар шэрагу фартэпіянных і вакальных твораў, якія друкаваліся ў Вільні і Варшаве; артыкулаў пра музычнае жыццё Магілёва ў польскім музычным часопісе («Музычны рух»). Супрацоўнічаў з рэдакцыямі газет «Могилёвские губернские ведомости» і «Донская пчела».

Літаратура

Катэгорыя:Піяністы Беларусі Катэгорыя:Піяністы XIX стагоддзя Катэгорыя:Дырыжоры XIX стагоддзя Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі Катэгорыя:Дырыжоры Расіі Катэгорыя:Дырыжоры Мінскага гарадскога аркестра Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Кампазітары XIX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі XIX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі