Сусветны рэйтынг снукерыстаў у сезоне 2016/2017: Сусветны рэйтынг для ўсіх прафесійных гульцоў, якія кваліфікаваны на сезон 2016/2017, прадстаўлены ніжэй. Рэйтынг уяўляе сабой суму набраных ачкоў на рэйтынгавых і нізкарэйтынгавых турнірах за два гады. З сезона 2014/2015 была ўведзена грашовая сістэма падліку рэйтынгавых балаў, што азначае, што рэйтынгавыя ачкі эквівалентныя суме заробленых снукерыстам за два апошнія гады грошай з некаторымі выключэннямі. У пэўны момант ачкі, набраныя у пазамінулым сезоне адымаюцца, і пасля кожнага турніру бягучага сезона набраныя ачкі дадаюцца. Наступная табліца дэманструе рэйтынгі пасля кожнага рэйтынгавага турніру.
Топ-64 гэтага рэйтынгу ў канцы сезона, а таксама ўсе снукерысты, якія атрымалі двухгадовую прафесійную картку ў гэтым сезоне, заставаліся ў мэйн-туры на наступны сезон.