Дзмітрый Аснін (нар. , ) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у пінскай «Хвалі».

Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, у 2001 годзе выступаў у Другой лізе за мінскі СКАФ, а ў сезоне 2002 гуляў у дублі брэсцкага «Дынама». З 2003 па 2008 год з перапынкамі быў іграком слонімскага «Камунальніка», у першай палове 2005 года, будучы футбалістам «Дарыды», дэбютаваў у Вышэйшай лізе.

У 2008—2011 гадах выступаў у ніжэйшых дывізіёнах Польшчы. Улетку 2011 года вярнуўся ў Беларусь, але не здолеў выратаваць «Баранавічы» ад вылету ў Другую лігу. У пачатку 2012 года папоўніў склад «Ліды», якая вярнулася ў Першую лігу. Стаў асноўным брамнікам лідчан і ў сезоне 2013 дапамог ім заняць чацвёртае месца, аднак на наступны год быў выцеснены са складу Сяргеем Курганскім. Сезон 2015 правёў у якасці асноўнага брамніка светлагорскага «Хіміка».

У сакавіку 2016 года прыбыў на прагляд у брэсцкае «Дынама»Аснин, Назаренко и Прокопчик пройдут просмотр в брестском «Динамо» і ў выніку пачаў сезон у складзе роднага клуба. Спачатку быў другім брамнікам пасля Дзяніса Дзячко, але хутка заняў месца ў стартавым складзе брэстчан. У студзені 2017 года пакінуў «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»Голкиперы Аснин и Каминский стали игроками "Нафтана", дзе таксама замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка.

У ліпені 2017 года перайшоў у «Гомель»Дмитрий Аснин сменил "Нафтан" на "Гомель". У гомельскім клубе стаў другім брамнікам пасля Алега Кавалёва. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель".

У студзені 2018 года перабраўся ў клуб «Ці-Сі Спортс» з МальдываўДмитрий Аснин уехал играть на Мальдивы, а ліпені 2018 года перайшоў у камбаджыйскі «Свайрыенг»Аснин перешел в камбоджийский «Свайриенг». У снежні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Руха»Колпачук и Аснин стали игроками "Руха". Аднак, у складзе «Руха» не правёў ніводнага матча, і ў лістападзе 2019 года перайшоў на трэнерскую працу ў акадэмію брэсцкага «Дынама»Аснин стал тренером вратарей в академии «Динамо» Брест.

Трэнерская кар’ера У пачатку 2021 года разам з акадэміяй «Дынама» перайшоў у склад «Руха», дзе прайявгаў працаваць трэнерам брамнікаў. З 2022 года быў старшым трэнерам брамнікаў у брэсцкім «Цэнтры развіцця футбола», які паўстаў на месцы акадэміі «Руха», што спыніў існаванне.

У красавіку 2023 года стаў трэнерам брамнікаў пінскай «Хвалі».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2001 Д3 СКАФ 4 -5 2002 дубль Дынама 9 -13 2003 Д2 Камунальнік 6 -6 2004 Д2 Камунальнік 18 -26 2005 (1) Д1 Дарыда 1 -1 2005 (2) Д2 Камунальнік 3 -7 2006 Д2 Камунальнік 7 -14 2007 Д2 Мазыр 23 -41 2008 (2) Д2 Камунальнік 6 -8 2011 (2) Д2 Баранавічы 8 -25 2012 Д2 Ліда 21 -27 2013 Д2 Ліда 27 -31 2014 Д2 Ліда 5 -8 2015 Д2 Хімік 15 -21 2016 Д1 Дынама 26 -28 2017 (1) Д1 Нафтан 13 -21 2017 (2) Д1 Гомель 3 -4

Крыніцы

Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Ліды»

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК СКАФ Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Крэсовія Семятычы Катэгорыя:Ігракі ФК Погань Седльцы Катэгорыя:Ігракі ФК Сталь Жэшаў Катэгорыя:Ігракі ФК Ожал Вяжбіца Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Ці-Сі Спортс Катэгорыя:Ігракі ФК Свайрыенг Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі