Ленскія слупы — геалагічнае ўтварэнне і аднайменны прыродны парк у Расіі, на беразе ракі Лены. Знаходзіцца ў Хангаласкім улусе Якуціі ў 104 км ад горада Пакроўска. Ленскія слупы ўяўляюць сабою комплекс вертыкальна выцягнутых скал, што цягнецца на многія кіламетры ўздоўж берага Лены, якая глыбокай далінай праразае Прыленскае плато. Найбольшай шчыльнасці слупы дасягаюць паміж паселішчамі Пятроўскае і Ціт-Ары.
Скальныя ўтварэнні, вышыня якіх даходзіць да 220 метраў над роўнем ракі (абс. адзнакі — да 321 м), складзены кембрыйскімі вапнякаміА. Колесов. Ленские столбы // «Наука и жизнь», № 7, 2002 г.. У тэктанічным дачыненні Ленскія слупы ляжаць у межах Сібірскай платформы. Пачатак фармавання горных парод, што склалі дадзены помнік прыроды, звычайна датуюць раннім кембрыем — 560—540 млн гадоў назад. Утварэнне ж Ленскіх слупоў як формы рэльефу датуюць значна пазнейшым перыядам — каля 400 тыс. гадоў назад, то бок параўнальна нядаўнім геалагічным часам. Тэрыторыя Сібірскай платформы падпадала пад паступовае ўзняццё, вынікам чаго стала ўзнікненне разломаў і ўтварэнне глыбокіх рачных далін. Гэта прывяло да актывізацыі карставых працэсаў, якія разам з эразійным выветрываннем, спарадзілі гэтак мудрагелістыя і размаітыя формы скал, складзеных карбанатнымі пародаміВ. В. Спектор, О. Н. Толстихин. Ленские столбы // Наука и техника в Якутии.
Дзекабрыст А. А. Бястужаў-Марлінскі захоплена адклікаўся пра Слупы:«Нейкая святая цішыня ляжыць на некранутым тварэнні, і душа зліваецца з дзікай, але велічнай прыродай»ЛЕНСКИЕ СТОЛБЫ — ПРИРОДНЫЙ ПАМЯТНИК МИРОВОГО ЗНАЧЕНИЯ (по материалам доклада Н. Г. Соломонова) // Сайт Якутского государственного университета им. М. К. Аммосова.
Спасылкі
Национальный природный парк «Ленские столбы» Nature Park «Lena Pillars» — UNESCO World Heritage Centre Ленские столбы — National Geographic Россия Ленские столбы. Фоторепортаж Ленские столбы. Фотоархив