Васі́ль Васі́левіч Кірые́нка (нарадзіўся 28 чэрвеня 1981 года, Рэчыца, Беларусь) — беларускі шашэйны і трэкавы веласіпедыст, які выступае за каманду «Team Sky». Чэмпіён свету ў індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам 2015 года. Пераможца этапаў Джыра д’Італія і Вуэльты.

Біяграфія Бронзавы прызёр чэмпіяната Еўропы 2003 года ў камандным і індывідуальным пераследаванні. У прафесійным палатоне стартуе ў 2006 годзе. Трохразовы (2002, 2005, 2006). У верасні 2006 года заняў шостае места на чэмпіянаце свету па велагонках на шашы ў Зальцбургу. У лістападзе фінішыраваў першым на дыстанцыі скрэтчу ў першым этапе кубка свету ў Сіднеі.

Становіцца пераможцам 19 этапу Джыра д’Італія ў 2008 годзе, раней фінішыраваў другім на 7-м і 14-м этапах. У сакавіку 2008 годзе здабыў залаты медаль у гонцы па ачках на чэмпіянаце свету на велатрэку ў Манчэстэры, але ў наступным годзе згубіў гэты тытул на карысць аўстралійца Кэмерана Мэера ў польскім Прушкаве. Пад канец 2008 года Васіль Кірыенка заявіў пра падпісанне двухгадовага кантракта з іспанскай камандай «Caisse D'Epargne».

У 2010 годзе Васіль Кірыенка заняў другое месца на дзясятым этапе «Тур дэ Франс», паказаўшы найлепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу беларускіх веласіпедыстаў у гэтым спаборніцтве.

3 сакавіка 2010 года фінішыраваў 5-м на трэцім этапе велашматдзёнкі «Вуэльта Мурсіі» і паводле вынікаў агульнага заліку заняў 10-е месца. 5 красавіка 2011 годзе Васіль Кірыенка перамог у другім этапе шматдзёнкі «Тур краіны Баскаў». 12 верасня 2013 годзе выйграў 18-ы этап «Вуэльты»Василий Кириенко выиграл 18-й этап «Вуэльты». 22 траўня 2015 г. перамог у 14-м этапе прэстыжнай велашматдзёнкі «Джыра д’Італія»Беларускі гоншчык перамог на этапе велашматдзёнкі «Джыра д’Італія»  — Belarus Today 23 мая 2015 г..

23 верасня 2015 года выйграў індывідуальную гонку з раздзельным стартам на чэмпіянаце свету, які праходзіў у ЗШАВасилий Кириенко выиграл индивидуальную гонку с раздельным стартом на чемпионате мира в Ричмонде.

12 кастрычніка 2016 года стаў сярэбраным прызёрам у індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам на чэмпіянаце свету ў ДосеВасилий Кириенко выиграл серебряную медаль чемпионата мира по велоспорту .

Спасылкі

Катэгорыя:Велагоншчыкі Беларусі‎