Пётр Пятровіч Шэршань (нар. , вёска Навасады, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы
Абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Мёрскага, Шаркаўшчынскага раёнаў).
Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Працаваў слесарам Жалудоцкага рамзавода «Сельгастэхніка», галоўным аграномам калгаса «Салют», старшынёй калгаса «Пражэктар» Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Служыў ва Узброеных Сілах. Працаваў старшынёй калгаса «Пражэктар», начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі, намеснікам старшыні Лепельскага райвыканкама, старшынёй Гарадоцкага райвыканкама, першым сакратаром Браслаўскага райкама КПБ, загадчыкам аддзела паліва, начальнікам вытворчага ўпраўлення па паліву Віцебскага аблвыканкама, генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога прадпрыемства па паліву «Віцебскпаліва», генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога прадпрыемства газавай гаспадаркі «Віцебскаблгаз».
Генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».
Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.
Абіраўся дэпутатам Лепельскага раённага Савета дэпутатаў, Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў.
Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і ліквідацыі наступстваў аварый.
Званні і ўзнагароды «Ганаровы грамадзянін Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці», «Ганаровы грамадзянін Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці», «Чалавек года Віцебшчыны — 2010», Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», пяццю юбілейнымі медалямі, медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Старшыні Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»