Афінскі нацыянальны ўніверсітэт імя Кападыстрыі (), часта называецца проста Афінскі ўніверсітэт — найстарэйшы з універсітэтаў Грэцыі, заснаваны ў 1837 годзе. Цяпер з’яўляецца другой па велічыні вышэйшай навучальнай установай пасля Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках.
Гісторыя
Афінскі ўніверсітэт быў заснаваны 3 мая 1837 года і размешчаны ў сядзібе архітэктара Стамаціса Клеанціса. Ён стаў першым універсітэтам не толькі ў Грэцыі, але і на Балканах і ва ўсім усходне-міжземнаморскім рэгіёне, і меў 4 факультэты: тэалогіі, права, медыцыны і мастацтваў (уключаў прыкладныя навукі і матэматыку). 120 студэнтам выкладалі 33 прафесары.
Перад тым, як універсітэт атрымаў сваю сучасную назву ў гонар першага прэзідэнта Грэцыі Іаана Кападыстрыі, ён быў вядомы пад імем Отана — па імені першага караля Отана Баварскага. У лістападзе 1841 года заняткі былі перанесены ў новы, толькі што пабудаваны корпус. Праект збудавання выканаў дацкі архітэктар Тэафіл фон Хансэн, вядомы таксама як аўтар Афінскай трылогіі, якую, акрамя ўніверсітэта, складаюць Нацыянальная бібліятэка Грэцыі і Нацыянальная акадэмія.
Адна з асноўных змен у структуры ўніверсітэта адбылася ў 1904 годзе, калі факультэт мастацтваў быў падзелены на два факультэты: уласна мастацтваў і факультэт навук. Апошні ўключаў кафедры матэматыкі і фізікі, а таксама школу фармацыі. У 1919 годзе была створана кафедра хіміі, а школа фармацыі была перайменавана ў кафедру фармацыі.
У перыяд паміж 1895 і 1911 гг. універсітэт штогод прымаў у сярэднім тысячу студэнтаў. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны колькасць новых студэнтаў упершыню дасягнула 2 000. Такім чынам, з’явілася неабходнасць увесці ўступныя экзамены, і пачынаючы з 1927—1928 навучальнага года экзамены былі ўведзены на ўсіх факультэтах. З 1954 года па просьбе ўніверсітэта колькасць студэнтаў вызначалася квотамі Міністэрства адукацыі і рэлігіі Грэцыі.
Структура ўніверсітэта
Інстытут тэалогіі Факультэт тэалогіі Факультэт сацыяльнай тэалогіі
Інстытут філасофіі Факультэт філасофіі, педагогікі і псіхалогіі Факультэт гісторыі і археалогіі Факультэт філалогіі Факультэт англійскай філалогіі Факультэт французскай філалогіі Факультэт нямецкай філалогіі Факультэт італа-іспанскай філалогіі Факультэт турэцкай філалогіі Факультэт тэатральных мастацтваў Факультэт музычных мастацтваў Факультэт славянскай філалогіі
Медыцынскі інстытут Медыцынскі факультэт Стаматалагічны факультэт Фармацэўтычны факультэт Факультэт сястрынскай справы
Інстытут права, эканомікі і палітычных навук Факультэт права Факультэт эканамічных навук Факультэт палітычных навук і дзяржаўнага кіравання
Інстытут натуральных навук Факультэт фізікі Факультэт біялогіі Факультэт геалогіі Факультэт хіміі Факультэт матэматыкі Факультэт інфарматыкі і тэлекамунікацый
Незалежныя факультэты Факультэт фізвыхавання Факультэт пачатковай адукацыі Факультэт камунікацый і мас-медыя Факультэт філасофіі і гісторыі навукі
Вучоныя Георгіяс Склавунас Лука Кацэлі Шандар фон Караній Міхаіл Стасінопулас Йоргас Камініс Уладзімір Дзмітрыевіч Ласкароў
Вядомыя выпускнікі Харылаас Трыкупіс Элефтэрыяс Венізелас Адысеяс Элітыс Страціс Мірывіліс Канстантынас Караманліс Костас Караманліс Тэадорас Ангелопулас Костас Варналіс Георгіяс Папанікалау Канстантынас Міцатаксіс Ксенафон Золтас Георгіяс Папандрэу, старэйшы Дора Бакаяні Каралас Папульяс Іеранім II Костас Варналіс Леанідас Зэрвас Бенедыкт Адамантціадзіс Андрэас Анагнастакіс Ёргас Хрусас
Мецэнаты Дзімітрыяс Планцігенас
Спасылкі
Гісторыя Афінскага ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Грэцыі