Аляксей Аляксандравіч Абалмасаў ( у Барысаве) — беларускі вясляр-байдарачнік.
Біяграфія
Выступаў за зборную Беларусі на ўсім працягу 2000-х гадоў. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Абалмасаў атрымаў залаты медаль у дыстанцыі 1000 м у каяку сярод мужчын у чацвёрцы з Вадзімам Махневым, Раманам Петрушэнкам і Артурам Літвінчуком. Тройчы чэмпіён Еўропы, шматразовы пераможца рэспубліканскіх і моладзевых рэгат. На спаборніцтвах прадстаўляў Мінскую вобласць і таварыства «Дынама», заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Цяпер — трэнер па веславанні на байдарках і каноэ.
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.
Спасылкі
Аляксей Абалмасаў — медалі на найбуйнейшых спаборніцтвах
Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ Беларусі Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)