Ві́ленскае баро́ка — умоўная назва мастацкай сістэмы позняга барока ў манументальнай культавай архітэктуры Беларусі. Архітэкутрныя помнікі віленскага барока вызначаюцца пластычнасцю аб’ёмаў, маляўнічасцю сілуэта, створанага стромкімі шмат’яруснымі скразнымі ажурнымі вежамі, фігурнымі атыкавымі франтонамі, якія надаюць галоўнаму фасаду прасторавую структуру. Важную ролю ў стварэнні своеасаблівай школы віленскага барока адыграла творчасць архітэктара I. К. Глаўбіца.

Значныя помнікі віленскага барока Полацкі Сафійскі сабор Барунскі манастыр базыльян Беразвецкі кляштар базыльян Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў Глыбоцкі касцёл найсвяцейшай Тройцы Івянецкі касцёл і кляштар францысканцаў Дзятлаўскі касцёл сабор святога Спаса ў Магілёве

Літаратура Барока ў беларускай культуры і мастацтве / Пад рэд. В. Ф. Шматава. — Мінск: «Беларуская навука», 1998. — 304 с.: іл. — ISBN 985-08-0452-1.

Габрусь Т. Стваральнікі Віленскага барока // «Наша Вера» № 4 (18), 2001.

Спасылкі Віленскае барока //

Катэгорыя:Архітэктура барока Катэгорыя:Архітэктура Беларусі