Кот свойскі () — свойская жывёла, адна з найбольш папулярных (нароўні з сабакам) «жывёл-кампаньёнаў».
З заалагічнага пункту гледжання свойскі кот — млекакормячае сямейства каціных атрада драпежных. Раней свойскага ката нярэдка разглядалі як асобны біялагічны від. З гледзішча сучаснай біялагічнай сістэматыкі свойскі кот (Felis silvestris catus) з’яўляецца падвідам .
З’яўляючыся адзіночным паляўнічым на грызуноў і іншых дробных жывёл, кот — сацыяльная жывёла… while the feral and free-living domestic cat, Felis catus, can survive in the solitary state …, social groups that have internal structure, and in which group members recognize each other and engage in a variety of social behaviors, are formed whenever there are sufficient food resources to support a group … In other words, they are a social species., якая выкарыстоўвае для камунікавання шырокі дыяпазон гукавых сігналаў, а таксама ферамоны і рухі цела.
На працягу 10 000 гадоў каты цэняцца людзьмі, у тым ліку за здольнасць паляваць на грызуноў і іншых шкоднікаў>Descending from the wild cats of the Fertile Crescent more than 10,000 years ago, domestic cats spread with human agriculture, trade and colonization.. Напачатку XXI ст. у свеце налічвалі каля 600 млн свойскіх катоў, выведзена каля 200 парод, ад даўгашэрсных (персідскі кот) да бясшэрсных (сфінксаў), прызнаных і зарэгістраваных рознымі феліналагічнымі арганізацыямі.
Этымалогія У беларускай мове слова кот значыць жывёлу біялагічнага падвіду Felis silvestris catus незалежна ад полу, а таксама самца гэтага падвіду. Самку называюць коткай (кошкай), а кацінае дзіцё — кацянём (мн. л. кацяняты). Беларускае слова кот роднаснае — кот (у позняй лаціне, з V ст., у адрозненне ад класічнага лацінскага felis) і блізкае найменням для катоў у многіх мовах Еўропы і Блізкага Усходу (, , гал.: cath, , , , , , , нуб.: kadis, — С. 269—273., , ). Першасная крыніца не вядомая, але прынята лічыць, што ў многія мовы слова трапіла з лацінскай.
Некаторыя даследчыкі думаюць, што ў аснове імёнаў розных індаеўрапейскіх моў для ката ляжыць праіндаеўрапейскі корань «*kat-», з якога ўтварыліся дзеясловы індаеўрапейскіх моў, якія значаць «каціцца» і ад якіх пазней пайшлі назвы дзіцянят дробных жывёл на індаеўрапейскіх мовахThis shows that the whole set of words is fairly old. It is based on *khath- 'cat', from which are derived verbs meaning 'give birth' (to small animals) and names for the young of small animals.Сергей Корневский. Берегите кошку. 12.03.2004Аснова слова «кот» у еўрапейцаў старажытная, таму гэтак аднолькава яна гучыць на многіх мовах. Слова «кот» цесным чынам злучана з вельмі важным дзеясловам, што пазначае нараджэнне, — каціцца, яно таксама з’яўляецца складнікам слова, якое пазначае звярынае дзіцяня, — catulus (па лаціне)..
Іншыя даследчыкі лічаць такую сувязь другарадным збліжэннем.
Гукапераймальныя, блізкія беларускаму «мяў», назвы катоў у егіпецкай (mj.wTakács D. Etymological Dictionary of Egyptian. Vol.3. Leiden; Brill, 2008. P. 134) і кітайскай мовах (māoSchuessler A. ABC Etymological Dictionary of Old Chinese. University of Hawai’i Press, 2007. P. 375).
Навуковая класіфікацыя У 1758 годзе Карл Ліней у «Сістэме прыроды» даў свойскаму кату назву Felis catus.
Іаган Хрысціян фон Шрэбер у 1775 годзе даў дзікаму кату назву Felis silvestris.
На грунце даных, атрыманых сучаснай філагенетыкай, свойскі кот гэта адзін з пяціA genetic assessment of 979 domestic cats and their wild progenitors (Felis silvestris silvestris — European wildcat; F. s. lybica — Near Eastern wildcat; F. s. ornata — Central Asian wildcat; F. s. cafra — sub Saharan African wildcat; and F. s. bieti — Chinese desert cat) indicated that each wild group represents a distinctive subspecies of Felis silvestris. падвідаў дзікага ката Felis silvestris, і яго слушная міжнародная навуковая назва — Felis silvestris catus. Рашэнне замацаваць за дзікім назву F. silvestris, а за прыручаным — F. silvestris catus — было прынята ў сакавіку 2003 года Міжнароднай камісіяй па заалагічнай наменклатуры, пры гэтым было абумоўлена, што калі ў якой-небудзь класіфікацыі свойскі кот будзе апісвацца як асобны від, то ў гэтым выпадку для назвы адпаведнага таксона варта выкарыстоўваць камбінацыю, прапанаваную Лінеем, F. catus.
У літаратуры сустракаюцца і іншыя міжнародныя навуковыя (лацінскія) назвы свойскага ката: Felis catus domesticus, Felis silvestris domesticus, а таксама прапанаваная ў 1777 годзе Іаганам Хрысціянам Палікарпам Эркслебенам у «Пачатках прыродазнаўства» назва Felis domesticus (спачатку — Felis domestica, бо слова Felis у той час лічылася жаночага роду). Усе гэтыя назвы ўваходзяць у сінаніміку таксона, а таму не павінны выкарыстоўвацца.
Паходжанне і гісторыя прыручэння
Паводле генетычнага даследавання аўтасомных маркераў і мітахандрыяльнай ДНК 979 свойскіх, дзікіх і здзічэлых катоў з трох кантынентаў, у тым ліку барханных катоў (Felis margarita), усе свойскія каты па матчынай лініі паходзяць прынамсі ад пяці прадстаўнікоў падвіду , якія мелі розныя гаплатыпы мітахандрыяльнай ДНК. У мітахандрыяльнай гаплагрупе IV, спецыфічнай для блізкаўсходніх і свойскіх катоў, ідэнтыфікавалі 6 субклад і вылічылі час жыцця агульнага продка — каля 13 тыс. гадоў таму, што значна перавышае час меркаванага прыручэння блізкаўсходніх катоўAt least five females, of the wildcat subspecies known as Felis silvestris lybica, accomplished this delicate transition from forest to village, scientists have concluded, based on new DNA research. And from these five matriarchs, all the world’s 600 million house cats are descended.. Генетычны аналіз мітахандрыяльнай ДНК 209 катоў з 30 пахаванняў на тэрыторыі Еўропы, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі паказаў, што свойскія каты засялялі свет дзвюма вялікімі хвалямі. Першая хваля мела месца на досвітку сельскай гаспадаркі 12—9 тыс. гадоў таму — ва Урадлівым паўмесяцы і яго наваколлі свойскія каты рассяліліся разам з земляробамі па ўсім Блізкім Усходзе. Праз некалькі тысяч гадоў другая хваля, што выйшла з Егіпта, ахапіла практычна ўсю Еўропу і Паўночную АфрыкуDNA study offers some hints of cat domestication history. September 23, 2016.How cats conquered the world (and a few Viking ships), 20 September 2016..
Адасабленне падвіду Felis silvestris lybica адбылося каля 130 тысяч гадоў таму. дагэтуль пашыраны па ўсёй Паўночнай Афрыцы і ў шырокай зоне ад Міжземнамор’я да Кітая, дзе жыве ў зарасніках саксаула ў пустынях, у хмызняках каля вадаёмаў, у перадгор’ях і горах. Хаця дробныя дзікія каты розных падвідаў могуць крыжавацца паміж сабой і даваць патомства, вынікі генетычных даследаванняў паказалі, што ў філагенезе свойскага ката іншыя падвіды Felis silvestris, апроч стэпавага, удзелу не прымалі.
Прыручэнне ката адбылося прыблізна 9500 гадоў таму на Блізкім Усходзе ў раёне Урадлівага паўмесяца, дзе ўзніклі і развіваліся найдаўнейшыя чалавечыя цывілізацыі. Прыручэнне пачалося пры пераходзе чалавека да аселага спосабу жыцця, з пачаткам развіцця земляробства, калі з’явіліся лішкі ежы і стала трэба іх захоўваць і абараняць ад грызуноў.
Найстаражытнейшае археалагічнае сведчанне прыручэння ката было знойдзена на Кіпры, дзе падчас археалагічных раскопак было знойдзена сумеснае пахаванне чалавека і ката, якое датуецца 7500 годам да н. э.The evidence comes from the Neolithic, or late stone age, village of Shillourokambos on Cyprus, which was inhabited from the 9th to the 8th millennia BC. Таксама было высветлена, што востраў Кіпр быў каланізаваны выхадцамі з раёнаў сучасных Анатоліі (Турцыя) і СірыіIn view of the finds at Shillourokambos, an Anatolian origin seems more likely..
Раней навукоўцы меркавалі, што першымі прыручылі катоў старажытныя егіпцяне. Аднак найранейшыя сведчанні пра гэта адносіліся да 2000—1900 гадоў да нашай эры. А нядаўна было высветлена, што ў Старажытны Егіпет свойскі кот трапіў, як і на Кіпр, з Урадлівага паўмесяцаThe available archaeological evidence indicates that the process of wildcat domestication began in the Neolithic in the same place and time as the development of year-round settlements and the onset of an agricultural economy. (Анатоліі). У наш час кот з’яўляецца адной з самых папулярных свойскіх жывёл.
Нягледзячы на тое, што каты былі прыручаныя досыць даўно, большасць іх здольная выжываць і па-за чалавечым жытлом, папаўняючы рады паўторна здзічэлых катоў, бо ва ўмовах бадзяжнага жыцця каты звычайна хутка паўторна дзічэюць. Паўторна здзічэлыя каты часта жывуць самотна і палююць адны, але часам утвараюць невялікія калоніі з некалькіх самак з кацянятамі.
Пытанне пра поўнае прыручэнне У наш час сярод навукоўцаў няма дакладнага адказу, ці з’яўляецца кот цалкам прыручанай жывёлай, бо, напрыклад, сабака падчас прыручэння змяніў сваю мадэль паводзін, здолеўшы развіць даволі моцную прыхільнасць і адданасць чалавеку, адначасна страціўшы мноства здольнасцей да паляўнічага спосабу жыцця і сігнальнага камунікавання, уласцівага яго продкам — ваўкам. Кот жа ў паводзінах амаль не адрозніваецца ад свайго дзікага продка, дэманструючы высокую незалежнасць і звычкі «самотнага драпежніка».
Некаторыя навукоўцы лічаць, што кот зусім не з’яўляецца прыручанай жывёлай, а сам мог прыйсці да чалавека, бо ў паселішчах заўсёды ў дастатку вяліся сінантропныя жывёлы: шматлікія грызуны і птушкі. Такім чынам, кот знайшоў для сябе зручную крыніцу ежы, замацаваўшыся ў «новай нішы». Суіснаванне чалавека і ката было ўзаемавыгадным, бо чалавек пазбаўляўся ад грызуноў, якія часта рабіліся крыніцай захворванняў і шкодзілі гаспадарцыhttp://www.vesti.ru/doc.html?id=1168465&cid=2161 Кошки сами решили жить рядом с человеком 5000 лет назад. Таксама важкім довадам праціўнікаў ідэі прыручэння застаецца той факт, што, паводле іх думкі, кот паказвае цікаўнасць да чалавека, толькі пакуль гэта выгадна, г. зн. маленькі драпежнік не здольны на вернасць. Іншыя ж навукоўцы прасоўваюць іншы пункт гледжання. На іх думку, той факт, што каты зазналі прыручэнне, пацвярджаецца тым, што яны здольныя на прыхільнасць і гуллівыя паводзіны, і менавіта для ўсталявання эмацыйнага кантакту з чалавекам навучыліся варкатаць. Многія каты паказваюць сваю прыхільнасць, наладжваючы фізічны кантакт з чалавекам, напрыклад залазячы яму на калені; вядомыя выпадкі, калі адданасць ката гаспадару была мацней, чым у многіх сабак, і гэта на фоне таго, што каты пайшлі з «найбольш небяспечных драпежнікаў у свеце». На негатыўны вобраз ката як дзікай і падазронай жывёлы паўплываў і працягвае ўплываць той факт, што ў сярэднявечнай Еўропе каталіцкая царква звінаваціла катоў у сувязі з д’яблам і вядзьмарствам.
Нягледзячы на спрэчкі, большасць навукоўцаў сышліся ў думцы, што кот — паўпрыручаная жывёліна, г. зн. ён здольны на суіснаванне з чалавекам, але, страціўшы з ім кантакт, лёгка вяртаецца да дзікага тыпу існавання. Хоць у ката назіраюцца генетычныя змены ў параўнанні з дзікім продкам, гэтая розніца ў 10 разоў меншая, чым у сабак з ваўкамі. Навукоўцы лічаць, што дзікі кот сапраўды мог сам прыйсці да чалавека, каб харчавацца грызунамі, а такія дачыненні былі суседскімі, і ўжо праз некалькі тысяч гадоў людзі самі сталі прыручаць маленькіх драпежнікаў. Гэта таксама, імаверна, тлумачыць, чаму мадэль каціных паводзін амаль не змянілася, бо, напрыклад, пры прыручэнні сабакі з ваўка чалавек змяніў ягоны спосаб жыцця і асяроддзе пасялення, а кот зведаў мінімальныя змены. З аднаго боку, кот здолеў захаваць мадэль паводзін, уласцівую дзікім продкам — ён амаль таксама добра палюе, як дзікія, але, з другога боку, ў той самы час можа мірна суіснаваць з чалавекам, праяўляць да яго эмацыйную прыхільнасць, пяшчоту ці нават дэманстраваць гуллівыя паводзіныLes chats sont-ils des animaux sauvages ou domestiques?.
Біялогія
Фізіялогія Нармальныя фізіялагічныя паказчыкі Тэмпература цела 38,6 °C Частата сардэчных скарачэнняў 110—140 удараў у хвіліну Частата дыхання 16—40 удыхаў у хвіліну