Баброў () — горад (з 1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Баброўскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва 20,4 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1698 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Біцюг (прыток Дона) за 148 км ад Варонежа. Чыгуначная станцыя на лініі Ліскі — Паворына.

Заводы: сушыльна-кансервавы, малочны, маслабойны, 2 цагельні, 2 асфальтавых завода, мясакамбінат, фабрыка музычных інструментаў, мэблевая фабрыка.

Насельніцтва 1989 год — 21,3 тыс. жыхароў.

Вядомыя асобы Аляксандр Аляксандравіч Хмыль (нар. 1942) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання для вытворчасці паўправаднікоў, матэрыялаў і прыбораў электроннай тэхнікі.

Катэгорыя:Гарады Варонежскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1698 годзе