Джамала (, ; сапраўднае імя Сусана Джамаладзінава , ) — украінская оперная і джазавая спявачка (лірыка-драматычнае сапрана), якая выконвае аўтарскую музыку на стыку джаза, соўла, world music і рытм-н-блюза, электроннай музыкі і госпела. Вядомасць Джамале прынёс выступ на Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў «Новая хваля 2009» у Юрмале, дзе яна атрымала гран-пры. Пераможца конкурсу песні «Еўрабачанне 2016».
Біяграфія Нарадзілася 27 жніўня 1983 года ў Ошы Кыргызскай ССР. Яе бацька — крымскі татарын, маці — армянка.Джамала: Моя мама христианка-армянка, папа крымский татарин-мусульманин . UA-Report. 25 лютага 2011. Праверана 20 красавіка 2015. Джамала і яе бацька — мусульмане, маці — хрысціянка. Яе дзяцінства прайшло ў Крыме, у вёсцы пад Алуштай, куды яна з сям’ёй пераехала ў 1989 годзе з Кіргізскай ССР.
У дзяцінстве Джамала выявіла сваю цягу да музыкі; зрабіла свой першы «прафесійны» запіс ва ўзросце 9 гадоў з выкананнем 12 дзіцячых і народных крымскататарскіх песень. Пасля заканчэння музычнай школы паступіла ў Сімферопальскі музычны каледж, пасля чаго скончыла Нацыянальную музычную акадэмію ў Кіеве па спецыяльнасці «Оперны спеў». Яе цікавасць да джазу і эксперыменты з соўлам і ўсходняй музыкай змянілі яе планы на будучую кар’еру. Падчас вучобы ў Кіеве Джамала актыўна ўдзельнічала ў мерапрыемствах кіеўскай культурнай арганізацыі крымскіх татар.
Першыя крокі перад шырокай публікай Джамала зрабіла ў 15 гадоў. На працягу наступных некалькіх гадоў удзельнічала ў дзясятках песенных конкурсаў ва Украіне, Расіі і Еўропе; сярод прэстыжных узнагарод, якія яна атрымала, — ад італьянскага міжнароднага конкурсу «1 Concorso Europeo Amici della musica». З 2001 года — сольны вакаліст квінтэта Beauty Band. На дзіцячым джазавым фестывалі Do#Dj у 2006 годзе Джамала атрымала спецыяльную ўзнагароду і ўвагу знакамітай харэографкі Алены Калядзенка, якая запрасіла яе выканаць галоўную ролю ў яе шматжанравым музычным і балетным спектаклі.
Ключавым момантам у кар’еры Джамалы стала яе выступленне на міжнародным конкурсе маладых поп-выканаўцаў «Новая хваля — 2009», дзе яна атрымала галоўны прыз. Трыумф ёй прыносяць розныя сцэнічныя выступленні — ад Масквы да Берліна, а таксама буйныя тэлешоу ва Украіне, такія як цырымонія «TV Triumph2009», трыб’ют-канцэрт Майкла Джэксана і «калядныя сустрэчы Алы Пугачовай». Часопіс «Cosmopolitan» назваў яе «адкрыццём года», таксама яна стала лаўрэатам прэміі Elle «выканаўца года». Нягледзячы на напружаны графік, Джамала таксама прысвячае час класічнай музыцы, здымаючыся летам 2009 года ў оперы «Іспанская гадзіна» Марыса Равеля, а ў лютым 2010 года ўдзельнічала ў опернай пастаноўцы Васіля Барчатава.
На пачатку 2011 года Джамала прыняла ўдзел у нацыянальным адборы Еўрабачання з песняй «Smile» і выйшла ў фінал конкурсу. З-за супярэчнасцей у падліку галасоў спявачка вырашыла выйсці з гонкі.
Пасля анексіі Крыма Расіяй сям’я Джамалы засталася ў Крыме. На конкурсе песні «Еўрабачанне-2016» Джамала прадстаўляла Украіну з песняй «1944». Песня прысвечана дэпартацыі крымскіх татар у 1944 годзе і, у прыватнасці, гісторыі яе прабабулі, якая страціла адну з дачок падчас дэпартацыі ў Сярэднюю Азію. Уначы 15 мая ў фінале «Еўрабачання» Джамала перамагла з 534 баламі, а 16 мая прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прысвоіў ёй ганаровае званне «Народная артыстка Украіны».
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
2011: For every heart 2013: All or nothing 2015: Подих 2016: 1944 2018: Крила 2021: Ми 2023: QIRIM
Мініальбомы
2014: Thank You 2016: 1944 2021: 5:45 2022: Поклик 2023: Spotify Singles
Канцэртныя альбомы
2012: For every heart: Live at Arena concert plaza
Зборнікі
2019: 10 2020: Свої
Альбомы рэміксаў
2019: Solo 2023: Жалі (Remixes)
Музычныя нумары
Удзел у канцэртах Новая хваля 2013 — «У осени твои глаза» YUNA 2014 — «Чому квіти мають очі» Новая хваля 2014 — «Beautiful»
Удзел у тэлевізійных і святочных музычных праграмах «Калядныя сустрэчы Алы Пугачовай у Кіеве» — «Песня о Джамале» «X-Factor (Украіна)» — «Заплуталась» (дуэт), «Иные»
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Біяграфія на «Узнай все» Дасье на liga.net Біяграфія на «24.СМИ»
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Кіева Катэгорыя:Псеўданімы Катэгорыя:Крымскія татары Катэгорыя:Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Украіны Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Украіны Катэгорыя:Прадстаўнікі Украіны на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2016