Максім Кіравіч Амосаў (10 (22) снежня 1897, Хатырыкскі наслег, Намскі ўлус, Якуцкая вобласць — 28 ліпеня 1938, Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, актыўны ўдзельнік змагання за ўсталяванне Савецкай улады ў Сібіры.

Біяграфія

Максім Амосаў разам з Платонам Аюнскім і Ісідарам Барахавым згуляў вырашальную ролю ва ўтварэнні Якуцкай АССР у красавіку 1922 года. Старшыня СНК ЯАССР (чэрвень 1925 — жнівень 1928), 18 сакавіка 1937 года па ўказанні ЦК УКП(б) Амосаў прыехаў у сталіцу Кіргізіі, горад Фрунзэ, дзе праходзіў VIII пленум Кіргізскага абкама. 22 сакавіка ён быў абраны 1 сакратаром Кіргізскага ОК УКП(б). У гэтыя дні завяршыў сваю працу V Надзвычайны Усёкіргізскі з’езд Саветаў, на якім пад непасрэдным кіраўніцтвам Амосава была прынята Канстытуцыя Кіргізскай ССР. Такім чынам, ён стаяў ля вытокаў кіргізскай дзяржаўнасці. У ліпені 1937 года на I з’ездзе КП(б) Кіргізіі Амосаў абраны 1 сакратаром Цэнтральнага Камітэта.

Спасылкі Официальный web-сервер органов государственной власти РС(Я) Максим Аммосов и НЭП в Якутии БСЭ Киргизия. Правители К 80-летию научно-исследовательской экспедиции Российской Академии Наук по Якутии 1925 года Судьба Максима: Опыт реконструкции политической биографии М. К. Аммосова (1897—1938)

Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Члены КПСС