Справа Бейліса — судовы працэс па абвінавачванні яўрэя Менахема Мендэля Бейліса ў рытуальным забойстве 12-гадовага вучня Кіева-Сафійскага духоўнага вучылішча Андрэя Юшчынскага 12 сакавіка 1911 года.
Абвінавачванне ў рытуальным забойстве было ініцыявана актывістамі чарнасоценных арганізацый і падтрыманае часткай правых палітыкаў і чыноўнікаў, у тым ліку міністрам юстыцыі Іванам Шчэглавітавым. Мясцовыя следчыя, якія лічылі, што гаворка ідзе аб крымінальным забойстве з помсты, былі адхіленыя ад справы. Праз 4 месяцы пасля выяўлення трупа Юшчынскага Бейліс, які працаваў непадалёку ад гэтага месца на заводзе прыганятым, быў арыштаваны ў якасці падазраванага і правеў у турме 2 гадыБейліса справа (укр.). Енциклопедія історії України. Т. 1. Інститут історії України НАН України (2003). ..
Працэс адбыўся ў Кіеве 23 верасня — 28 кастрычніка 1913 года і суправаджаўся, з аднаго боку, актыўнай антысеміцкай кампаніяй, а з другога — грамадскімі пратэстамі усерасійскага і сусветнага маштабу. Бейліс быў апраўданы. Даследчыкі лічаць, што сапраўднымі забойцамі былі пакупніца крадзенага Вера Чабярак і крымінальнікі з яе прытонуBrent E. Turvey. «Criminal Profiling, Third Edition» in Criminal Profiling: An Introduction to Behavioral Evidence Analysis, by Brent E. Turvey (San Diego, CA: Academic Press, 2002), p 5., аднак гэтае пытанне так і застаўся невысветленым. Справа Бейліса стала самым гучным судовым працэсам у дарэвалюцыйнай Расіі.
Літаратура
Грутупс А. Бейлисада: Дело об обвинении Менделя Бейлиса в ритуал. убийстве / Пер. с латыш. В.Резонг. Рига: Atēna, 2007. 472 с. ISBN 9984-34-295-5 Кацис Л. Ф. В. Жаботинский и В. Розанов. Литературное обозрение, 1998, № 4.
Катэгорыя:Гісторыя Кіева Катэгорыя:Крывавы паклёп Катэгорыя:Канфлікты 1910-х гадоў Катэгорыя:Судовыя працэсы