Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — помнік архітэктуры неараманскага стылю. Пабудаваны ў цэнтры вёскі Ілья (цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці) у пачатку XX ст. з цэглы і вапнавых блокаў.
Архітэктура
Да асноўнага прамавугольнага ў плане накрытага двухсхільным дахам аб'ёму далучаны нізкая паўкруглая апсіда і кубападобнае крыло трансепта з боку паўднёва-ўсходняга фасада. Галоўны фасад расчлянёны двухступеньчатымі контрфорсамі на 3 часткі, у цэнтры — галоўны ўваход, вырашаны арачным праёмам з парталам і аркатурным абрамленнем. Фасад завершаны двухгранным шчытом, у тымпане якога 3 арачныя нішы і люкарна, аб'яднаныя аркай. Бакавыя метровай таўшчыні сцены рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў прасценках. Архітэктурны дэкор (ліштвы праёмаў, карніз, русты) выкананы цаглянай муроўкай. У інтэр'еры зала касцёла была перакрыта скляпеннем (не захавалася), у крыле трансепта крыжовае скляпенне.
У канцы 1990-х г. надбудавана драўляная вежа.
Гл. таксама Вілейскі дэканат
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Вілейскага раёна Катэгорыя:Ілья Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неараманскім стылі Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі