Іва́н Сямё́навіч Дмуха́йла ( — ) — беларускі мастак-пейзажыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Украіне. Прадед быў іканапісцам, маці распісывала коміны.

1939 — Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў М. Паніна, У. Коранева. 1941 — настаўнік па маляванню ў сельскай школе. 1949 — пачатак удзелу ў мастацкіх выстаўках. 1958 — уступленне ў Саюз мастакоў БССР. 1996 — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Працаваў у станковым жывапісе — у жанрах лірычнага пейзажа і нацюрморта. Яго творы хвалілі такія карыфеі жывапісу, як Вітольд Бялыніцкі-Біруля і Віталь Цвірка.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Саюза мастакоў Беларусі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.

Удава мастака — Марыя Пятроўна Вейнер«СБ»

Спасылкі

Мастацкая галерэя БелАрт. Іван Сямёнавіч Дмухайла «Оттенки серебряного» // Советская Белоруссия

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР