Касцёл Перамянення Гасподняга — рымска-каталіцкі храм у в. Крэва (Смаргонскі раён, Гродзенскай вобл.). Размяшчаецца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя Гісторыя касцёлу ў Крэва сягае ў XIII ст. Касцёл шмат разоў разбуралі, і кожны раз ён адбудоўваўся. У 1626 годзе храм аднаўляў Гаштольд. У 1704 годзе Закрэўскі фундаваў касцёлу 2 алтары і ахвяраваў фальваркі Закрэўшчына і Таншчызна.
У 1868 годзе храм перароблены пад праваслаўную царкву. Старажытны барочны касцёл канчаткова быў зруйнаваны падчас Першай сусветнай вайны, калі праз Крэва праходзіла лінія фронту.
Пабудаваны ў 1934—1936 гадах з дрэва на месцы ранейшага храма касцёл Маці Божай Ласкавай у 1961 годзе быў зачынены і прыстасаваны пад бальніцу. У 2003 годзе будынак разабраны.
Буйнамаштабная сіметрычна-восевая кампаэіцыя храма была заснавана на класічнай 3-нефавай з трансептам базіліцы. Сілуэт галоўнага фасада фарміравалі 2 высокія 4-ярусныя чацверыковыя вежы са шпілямі ў завяршэнні.
У 1997 годзе на яго месцы ўзвялі мураваны касцёл пад тытулам Перамянення Пана. Гэта велічны дзвюхвежавы зальны храм у стылі неабарока з сакрыстыяй у прамавугольнай апсідзе, які сваімі дзвюма вежамі ў нечым апелюе да архітэктуры ранейшага касцёлу. За касцёлам захаваліся драўляныя будынкі былога плябаннага комплексу.
Літаратура
Спасылкі
slowo.grodnensis.by
Катэгорыя:Крэва Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:Касцёлы Смаргонскага раёна Катэгорыя:1997 год у Беларусі