А́ндрэйс У́пітс (; , в. Рэмерсгоф, , Расійская імперыя, цяпер Латвія — ) — латышскі , , і . Народны пісьменнік Латвіі (1943). Акадэмік АН Латвіі (1946). Герой Сацыялістычнай Працы (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Латвіі (1957).

Творчасць Друкаваўся з 1897 года. У трылогіі «Рабежніекі» (1908—1921) паказаў жыццё латышскага сялянства. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Маленькія камедыі» (кн. 1—2, 1909—1910), «Трывога» (1912), «Адліга» (1919), «Метамарфозы» (1923), «Голае жыццё» (1926), «Апавяданні пра пастараў» (1930) і інш.; раманаў «Жанчына» (1910), «Золата» (1914), «Па вясёлкавым мосце» (1926), «На мяжы вякоў» (1937—1940), «Прасвет у хмарах» (1951), дылогіі «Зямля зялёная» (1945, Дзяржаўная прэмія СССР, 1946). Пісаў працы па гісторыі літаратуры і інш.

Пераклады На беларускую мову яго асобныя творы перакладалі К. Езавітаў, А. Жук, Х. Лялько, У. Пігулеўскі, Я. Скрыган.

Літаратура

Беларускія пераклады Апавяданні. Мн., 1957; У кнігах: Песня Даўгавы. Мн , 1-986;

Спасылкі

Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР Катэгорыя:Дэпутаты «Народнага Сойма» Латвіі Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР Катэгорыя:Народныя пісьменнікі Латвійскай ССР Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Члены КПСС