міні|справа|220пкс| А. Давіла і І. Л. Караджале Алекса́ндру Даві́ла (; , — ) — румынскі драматург, рэжысёр, тэатральны дзеяч.
Біяграфія Адукацыю атрымаў у Парыжы. Яго мастацтва фарміравалася пад уздзеяннем творчасці А. Антуана. У 1902 годзе у Нацыянальным тэатры ў Бухарэсце пастаўлена найбольш значная яго п'еса — гістарычная драма ў вершах «Влайку Водэ». У 1905—1908 і 1912—1914 гадах дырэктар Нацыянальнага тэатра. У 1909 годзе стварыў групу «Кампанія Давілы».
Творчасць Ставіў п'есы У. Шэкспіра, Мальера, П. Бамаршэ, О. Уайльда, нацыянальных драматургаў І. Л. Караджале, Б. П. Хашдэў і інш. У сваёй дзейнасці прытрымліваўся прынцыпаў К. С. Станіслаўскага.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Румыніі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага тэатра (Бухарэст)