Трая́навы валы́ — назва сістэм старажытных валоў ва Украіне, у Малдове і Румыніі. Збудаванне іх часта звязваюць з дзейнасцю рымскага імператара Марка Ульпія Траяна ў Дакіі. У Падняпроўі валы, падобныя да Траянавых, называюць Зміевымі валамі.

Буджак і Бесарабія

У гэтым рэгіёне вылучаюць дзве лініі валоў: Ніжні Траянаў вал і Верхні Траянаў вал.

Ніжні Траянаў вал Ніжні Траянаў вал знаходзіцца на тэрыторыі Малдовы і Украіны. Пачынаецца ў Вулкэнешцкім раёне Малдовы і даходзіць да возера Сасык (Адэская вобласць, Украіна).

Верхні Траянаў вал Верхні Траянаў вал пачынаецца каля горада Бендэры (Малдова) і цягнецца да ракі Прут да сучаснага малдоўскага горада Леова.

Археалагічныя даследаванні адной з пляцовак вала на тэрыторыі Малдовы сведчаць пра тое, што вал быў насыпаны рымлянамі прыблізна на мяжы I—II стагоддзяў н.э. Таксама выяўлена, што ў III—IV стагоддзях вал выкарыстоўваўся для абароны ад рымлянаў, пры гэтым роў, выкапаны з паўночнага боку, быў засыпаны, а з паўднёвай — выкапаны новы.

Если вал сей есть ретраншамент, построенный Траяном, для ограждения провинций Римских от набегов варваров; то при сооружении сей стены должны были быть соблюдены необходимые условия для удобства защиты. — Но здесь, напротив, все выгоды местоположения на стороне, прилегающей с севера.

Раскопы Верхняга Траянава вала вяліся ў 1991 годзе на пляцоўцы паміж сёламі Градзішча і Селемет малдаўскім археолагам А. Рошка. Усяго было зроблена 15 зрэзаў вала. Матэрыялаў, якія можна было б скарыстаць для датавання вала, не выяўлена. Рова з паўднёвага боку не было. Адзінае, што можна з дакладнасцю аргументаваць, — гэта тое, што Верхні Траянаў вал меў антыкавалерыйскую канструкцыю і быў збудаваны дзеля забеспячэння бяспекі 2 кампаніі Траяна ад набегаў сармацкіх плямён, тагачасных хаўруснікаў дакаў.

Паднястроўе Траянавы валы Паднястроўя — сістэма валаў, якія знаходзяцца паміж гарадамі Цярнопаль і Камянец-Падольскі. Маюць перарывісты характар. Складаюцца з двух эшалонаў цэнтральнага ланцуга і хаатычна раскіданых валаў (асобныя з іх знаходзяцца нават на Букавіне).

Румынія

Траянавы валы Румыніі — умацаваная лінія даўжынёй каля 60 кіламетраў, перасякае пярэсмык паміж Дунаем і Чорным морам каля гарадоў і Канстанца і складаецца з трох валаў — двух земляных і аднаго каменнага. Вышыня валаў цяпер на розных пляцоўках вагаецца ад 3 да 6 метраў. Два земляныя валы знаходзяцца паўночней, а паўднёвы, каменны вал, паводле розных ацэнак, з’яўляецца найбольш старажытным.

Крыніцы

Літаратура

Літаратура

Спасылкі Валы Трояна — Фрагмент Карты Древней Истории Бессарабии. Соч. Генерального Штаба Шт. Кап. Вельтманом, 1827 Кузьмин А. Г. «Слово о полку Игореве» о начале Русской земли // Вопросы истории. 1969. № 5. Сапожников И. В. Древние валы Бессарабии или Буджака // Материалы по археологии Северо-Западного Причерноморья. — 2011. — Вып. 12. — С. 206—236. Сапожников И. В. Новые картографические материалы о древних валах Бессарабии // Tyragetia (s.n.). — 2013. — Vol. VII. — № 1. — С. 345—354.

Катэгорыя:Валы Катэгорыя:Дакія Катэгорыя:Гісторыя Малдовы Катэгорыя:Цярнопальская вобласць Катэгорыя:Адэская вобласць