Ра́ду Беліга́н (; нар. 14 снежня 1918, Галбені, цяпер жудзец Бакэў, Румынія) — румынскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Румыніі (1962). Ганаровы член Акадэміі Румыніі (2004).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і румына і грачанкі. У 1937—1938 гадах вывучаў права ў Бухарэсцкім універсітэце. Скончыў Каралеўскую акадэмію музыкі і драматычнага мастацтва, вучань Люсіі Струджа-Буланда і пісьменніка Эжэна Іанеска.

Выступаў у аматарскіх спектаклях. У 1938 годзе быў прыняты ў Рабочы тэатр, затым — у Нацыянальны тэатр у Бухарэсце. З 1939 года працаваў у тэатры і здымаўся ў кіно. У канцы 1940-х рэжысёр тэатра ў Бакэу.

У 1950—1965 гадах прафесар Інстытута тэатра і кіно ў Бухарэсце. Стварыў Тэатр камедыі ў Бухарэсце, якім кіраваў у 1961—1969 гг. У 1968—1990 гадах мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра імя І. Л. Караджале.

У 1969—1989 гадах член Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Румыніі, у 1961—1975 гадах дэпутат Вялікага Нацыянальнага сходу Румыніі.

У 1971 годзе выбраны старшынёй, а затым у 1977 годзе пажыццёвым Ганаровым прэзідэнтам Міжнароднага інстытута тэатра. Член фларэнційскай Акадэміі Le Muse.

У снежні 2013 года ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса, як «найстарэйшы актыўны тэатральны акцёр» на планецеRadu Beligan, la primirea certificatului Guinness World Records: Sunt rezultatul iubirii pe care publicul mi-a arătat-o. Îi datorez totul — FOTO — Mediafax.

Творчасць Лірыка-камедыйны акцёр. У 1940—1950-я гг. ў камедыях Караджале выконваў ролі: Вентурыяна («Бурная ноч»), Данданаке («Згубленае пісьмо»; абедзве і ў кіно), Кандыдат («У дні карнавалу»); стварыў глыбока псіхалагічны вобразы Мірою («Безыменная зорка» М. Себасцьяна), Кавафу («Узвар’яванае ягня» А. Барангі), Тузенбаха («Тры сястры» А. Чэхава, Дзяржаўная прэмія Румыніі 1950), Хлестакова («Рэвізор» М. Гогаля). Выступае і як тэатральны рэжысёр. Здымаўся таксама ў кінафільмах «Звініць даліна», «Афера Протар», «Узрыў», «Гняздо саламандраў», «Партрэт пакалення» і інш.

Літаратура

Спасылкі

Radu Beligan page at the I.L. Caragiale National Theater

Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Акцёры Румыніі Катэгорыя:Рэжысёры Румыніі Катэгорыя:Тэатральныя дзеячы Румыніі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Румыніі Катэгорыя:Педагогі Румыніі Катэгорыя:Акадэмікі Румыніі Катэгорыя:Народныя артысты Румыніі Катэгорыя:Члены Румынскай камуністычнай партыі Катэгорыя:Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ясаў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Бакэу Катэгорыя:Выпускнікі Бухарэсцкай кансерваторыі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага тэатра (Бухарэст) Катэгорыя:Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта тэатра і кіно «І. Л. Караджале» Катэгорыя:Ганаровыя члены Акадэміі Румыніі