Міхай Беню́к (; нар. , в. Себіш, жудзец Арад, Румынія — ) — румынскі і . Акадэмік Румынскай АН (з 1955).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Анастасіі і Весяліна Бенюкоў. Літаратурную дзейнасць пачаткаў у 1926 годзе ў школьнай газеце «Laboremus» (лац. давайце працаваць). У 1931 скончыў Клужскі ўніверсітэт па спецыяльнасці псіхалогія, сацыялогія і філасофія, працаваў у ім старшым выкладчыкам.

У 1946—1948 гадах Бенюк займаў пасаду культурнага саветніка ў Маскве, вярнуўшыся ў Румынію, жыў у Бухарэсце.

У 1965 годзе страціў пасаду прэзідэнта Саюза пісьменнікаў, стаў прафесарам заафізіялогіі у Бухарэсцкім універсітэце.

Творчасць У духу рэвалюцыйнага рамантызму напісаны зборнікі «Песні пагібелі» (1938), «Новыя песні» (1940), «Згублены горад» (1943). Філасофскі роздум пра новы час, гісторыю чалавецтва і яго культуру, месца чалавека ў Сусвеце, жыццё і смерць у кнігах «Яблыня пры дарозе» (1954), «Матэрыя і мары» (1961), «Мазаіка» (1968), «Светачы на сутонні», «Этапы» (абедзве 1970), «Краіна ўспамінаў» (1976). Аўтар раманаў «На вастрыі нажа» (1959), «Прыглушаны выбух» (1971), п’ес, публіцыст, артыкулаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Румынскамоўныя паэты Катэгорыя:Псіхолагі Румыніі Катэгорыя:Камуністы Румыніі Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі Румыніі Катэгорыя:Нарадзіліся ў жудзецы Арад Катэгорыя:Нарадзіліся ў Транслейтаніі