Абвал гандлёвага цэнтра «Maxima» ў Рызе— катастрофа, якая адбылася 21 лістапада 2013 года а 18 гадзіне ў Рызе. У выніку абвалу даха супермаркету «Maxima XX» загінулі 54 асобы, а 38 былі параненыяLatvia president calls supermarket collapse 'murder'. Гэта была самая вялікая катастрофа ў Латвіі ад часоў атрымання незалежнасці ў 1991 годзе.

Будынак Будынак, які абрынуўся, належаў гандлёвай сетцы Maxima. Ён быў плошчай 4750 метраў квадратных і быў здадзены ў эксплуатацыю 3 лістапада 2011 года. Кошт пабудовы перасягнуў 1,4 млн еўраMaxima Zolitūdē. Выканаўцам работ была фірма Re&ReMaxima sniedz savu skaidrojumu par notikušo 2013-11-22. У будынку акрамя супермаркету «Maxima XX» знаходзіўся таксама банк, пошта і салон прыгажосці. Пасля здачы ў эксплуатацыю будынак перамог у архітэктурным конкурсе51 ахвяра абрушанага супермаркету .

Катастрофа 21 лістапада а 16:21 у супермаркеце спрацавала пажарная сігналізацыя. Персанал аднак не распачаў эвакуацыю, а заспакоіў кліентаў і праінфармаваў іх, што сігнал быў выкліканы тэхнічнай аварыяйKāpēc ignorēja trauksmes signalizāciju? , LSM.lv 2013-11-23. У сапраўднасці сігналізацыя спрацавала на дым ад электразварачных прац, якія адбываліся ў супермаркеце. Дах супермаркету абрынуўся а 17:41, калі шмат народа прыйшло туды па закупы пасля працыTraģiskā nakts pie sagruvušās 'Maxima' Zolitūdē. Teksta tiešraides arhīvs Delfi 2013-11-23}}.

Выратавальная акцыя Каля 18:00 выратавальнікі атрымалі паведамленне пра абвал часткі даху. Пасля прыбыцця першых адзінак спецтэхнікі адбыўся чарговы завал, у выніку якога загінулі трое пажарнікаў. Падчас выратавальнай акцыі частка элементаў канструкцыі, які маглі абрынуцца, утрымліваліся пад’ёмнымі кранамі. Выратавальнікі праз нейкі час спынялі працы і прасілі сваякоў загінуўшых тэлефанаваць родным, што апынуліся пад заваламі. Дзякуючы гэтаму знаходзіліся новыя ахвяры.

Прычыны катастрофы Прычыны катастрофы невядомыя. Паліцыя мае тры гіпотэзы: заганы праекта і няправільны будаўнічы нагляд, заганнае выкананне ці змяшчэнне на даху цяжкіх матэрыялаў у сувязі з размешчаным там зімовым садамЛатвія: Да 49 узрасла лічба ахвяраў ў супэрмаркеце 2013-11-22. Тэрарыстычны акт — выключаецца.

Ахвяры Загінулі ў асноўным жыхары рыжскага раёна Zolitūde. Падчас другога абвалы загінулі трое пажарных. ПрыналежнасцьЛічба ахвяр  Латвія 51  РасіяДва гражданина России погибли при обрушении ТЦ в Риге 2  АрменіяArmenian citizen reported among victims in Latvia trade center collapse 1 Агулам 54

Вынікі Прэзідэнт Латвіі абвясціў 23-25 лістапада днямі нацыянальнай жалобы. Дадаткова 23 лістапада а 10 гадзіне ў краіне прайшла хвіліна цішыніНацыянальная жалоба ў Латвіі. У салідарнасць з латышамі 24 лістапада нацыянальную жалобу абвясцілі ў Літве і ў Эстоніі.

Бурмістр Рыгі паабяцаў пабудаваць на месцы трагедыі помнік, прысвечаны ахвярамУшаков: здание Maxima снесут, на его месте будет мемориал 23 лістапада 2013.

27 лістапада прэм’ер Латвіі Валдзіс Даброўскіс падаў у адстаўку, беручы пэўную адказнасць за катастрофуЛатвія: прэм’ер-міністр сыходзіць з-за абрушэння супермаркету 27 лістапада 2013.

Спасылкі Галерэя розных прыватных здымкаў «Maxima XX» да катастрофы (партал de.foursquare.com) Галерэя здымкаў з супермаркету «Maxima XX» да катастрофы (партал Delfi.lv) The Baltic Course: «Будаўнічыя фірмы, якія прымалі ўдзел у пабудове „Maxima XX“, адмаўляюцца прызнаваць адпаведнасць за катастрофу» ()

Катэгорыя:2013 год у Рызе Катэгорыя:Катастрофы ў Латвіі Катэгорыя:Падзеі 21 лістапада Катэгорыя:Лістапад 2013 года Катэгорыя:Катастрофы 2013 года