Румынскі тэатр оперы і балета () — тэатр у Бухарэсце. Заснаваны ў 1921 годзе.

Гісторыя У 1885 годзе Джорджэ Штэфэнеску арганізаваў у Бухарэсце з акцёраў Нацыянальнага тэатра трупу «Румынская опера», якая аб'яднала такіх спевакоў як Харыклея Даркле, , і стала асновай опернага тэатра ў Румыніі. У 1919 годзе ўжо іншы румынскі кампазітар Джорджэ Энеску арганізоўвае музычнае таварыства «Опера». А ўжо ў 1921 годзе на базе гэтага таварыства была створана Румынская каралеўская опера, якая ўрачыста адкрылася операй «Лаэнгрын» Рыхарда Вагнера. У 1944 годзе перайменавана ў Румынскі тэатр оперы і балета (), а ў 1968 годзе — Оперу Румыніі ().

Да 1940 года спектаклі ставіліся ў будынку Лірычнага тэатра, потым на розных тэатральных пляцоўках, пакуль у 1953 годзе не быў пабудаваны новы будынак па праекце архітэктара .

Трупа тэатра паспяхова гастралюе па свеце. У СССР тэатр прыязджаў у 1960 і 1984 гадах.

Рэпертуар «Баядэрка» Людвіга Мінкуса () «Пікавая дама» Пятра Чайкоўскага «Лаэнгрын» Рыхарда Вагнера

Літаратура Музыкальный энциклопедический словарь / Гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — с. 475 — ISBN 5-85270-033-9

Спасылкі Opera Națională București афіцыйны сайт тэатра

Катэгорыя:Тэатры, заснаваныя ў 1921 годзе Катэгорыя:Оперныя тэатры Катэгорыя:Тэатры Бухарэста