Га́бар Пі́нтэр (; нар. , Кунсентмартан, Венгрыя) — каталіцкі царкоўны дзеяч, у 2016—2019 гадах быў Апостальскім нунцыем у Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся 9 сакавіка 1964 года ў невялікім мястэчку Кунсентмартан у Венгрыі.
На святара быў пасвечаны 11 чэрвеня 1988 года ў (Венгрыя). Атрымаў ступень доктара тэалогіі.
З 1 ліпеня 1996 года на дыпламатычнай службе Святога Прастола. Працаваў у Гаіці, Балівіі, краінах Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі (быў дарадцам Апостальскай нунцыятуры ў Вене).
13 мая 2016 Папа Рымскі Францішак прызначыў Габара Пінтэра Апостальскім нунцыем у Беларусі. Адначасова з Папа надаў яму годнасць тытулярнага архібіскупа Велбужда. Тытулярная каталіцкая архіепархія ў Велбуждзе (Dioecesis Velebusdiensis) існавала ў сярэднявеччы на тэрыторыі сучаснай БалгарыіНовы Апостальскі нунцый у Беларусі бачыць сваім прыярытэтам развіццё экуменізму .
12 лістапада 2019 года Папа Францішак прызначыў Габара Пінтэра Апостальскім Нунцыем у ГандурасеАрцыбіскуп Габар Пінтэр прызначаны Апостальскім Нунцыем у Гандурасе.
Валодае нямецкай, італьянскай, англійскай, французскай, іспанскай, крэольскай, шведскай і рускай моваміcatholic.by.
Спасылкі
Інфармацыя
Катэгорыя:Каталіцкія архібіскупы Катэгорыя:Апостальскія нунцыі ў Беларусі