Валерый Цыганенка (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам дубліруючага складу клуба «Іслач».

Клубная кар’ера Выхаванец мінскіх футбольных школ «Трактар», «Атака» і «Алімпія», у 2002 годзе ўслед за трэнерам Барысам Лазарчыкам перабраўся ў слонімскі «Камунальнік». У 2004 годзе выступаў за ЗЛіН, па заканчэнні сезона атрымаў прапанову перайсці ў «Ведрыч-97», які выйшаў у Вышэйшую лігу. Аднак з-за недахопу сродкаў рэчыцкі клуб адмовіўся ад удзелу ў мацнейшым дывізіёне, а Валерый разам з суайчыннікам Анатолем Какшаровым пераехаў у фінскі клуб ТП-47. Пазней вярнуўся ў Беларусь, дзе гуляў за клубы ніжэйшых дывізіёнаў, у 2007 годзе выступаў за літоўскі «Шаўляй».

У 2009 годзе па прапанове Віталя Ледзянёва адправіўся ў Арменію ў клуб «Арарат», а ў наступны год перайшоў у адзін з наймацнейшых кыргызскіх клубаў «Абдыш-Ата». У 2011 годзе гуляў у Таджыкістане, а пасля падпісаў кантракт з узбекскім «Наўбахорам», аднак з-за медыцынскіх праблем вымушаны быў хутка пакінуць каманду.

У 2012 годзе вярнуўся ў Беларусь. Адгуляўшы год за рэчыцкі «Ведрыч-97», перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі клуб «Іслач». У 2015 разам з «Іслаччу» перамог у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2015 вырашыў завяршыць кар’еру і перайсці на трэнерскую працуЦыганенко завершает карьеру игрока и войдет в тренерский штаб «Ислочи», аднак у выніку быў заяўлены на сезон 2016. 1 красавіка 2016 года ў 34-гадовым узросце дэбютаваў у беларускай Вышэйшай лізе ў матчы з «Нафтанам» (2:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы, а 8 мая ўжо правёў поўны матч супраць «Мінска» (1:0) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Пазней згуляў за «Іслач» яшчэ ў некалькіх матчах, дзе звычайна дзейнічаў у абароне, але часам быў нападнікам.

Трэнерская кар’ера У студзені 2017 года завяршыў кар’еру і поўнасцю перайшоў на трэнерскую працу ў «Іслачы»Защитники "Ислочи" Макар и Цыганенко завершили игровые карьеры. У сезоне 2017 уваходзіў у трэнерскі штаб дубля, дзе быў гуляючым трэнерам. У канцы сезона таксама прыцягваўся да асноўнай каманды, у адным матчы выйшаў на замену.

У студзені 2018 года стаў асістэнтам галоўнага трэнера асноўнай каманды «Іслачы» Віталя Жукоўскага. У студзені 2020 года быў прызначаны галоўным трэнерам дубліруючага складуЦыганенко возглавил дубль "Ислочи". У кастрычніку 2022 года падоўжыў кантракт з клубам на два гады.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК ЗЛіН Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК ТП-47 Катэгорыя:Ігракі ФК Сноў Катэгорыя:Ігракі ФК Шаўляй Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК БДАТУ-Ніва Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Арарат Ерэван Катэгорыя:Ігракі ФК Абдыш-Ата Катэгорыя:Ігракі ФК Худжанд Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка