Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 (26-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2016-га года.

У турніры разыгрывалася тры пуцёўкі ў Першую лігу 2017. Лідарства адразу захапіла пінская «Хваля», якая за некалькі тураў да фінішу забяспечыла сабе першае месца. За два другія прызавыя месцы развярнулася вострая барацьба, і перад апошнім турам «Клецк» і «Нёман-Агра» здолелі дагнаць лідыруючых «Асіповічы» і «Маладзечна-ДЮСШ-4». У апошнім туры кандыдаты на выхад у Першую лігу гулялі паміж сабой: «Клецк» перайграў «Асіповічы» (2:0), а «Нёман-Агра» атрымаў перамогу над «Маладзечна-ДЮСШ-4» (1:0). У трох каманд («Асіповічы», «Клецк» і «Нёман-Агра») стала па 45 ачкоў, але па дадатковых паказчыках прызавыя месца і выхад у Першую лігу атрымалі «Асіповічы» і «Клецк».

Склад удзельнікаў Пераможцы Другой лігі 2015 — «Прамень», «Узда» і «Тарпеда» — атрымалі месца ў Першай лізе. Пазней (пасля спынення існавання «Бярозы-2010» і адмовы «Маладзечна-ДЮСШ-4») да іх таксама далучыліся «Ашмяны»Василий Смирных: «Ошмяны» не собирались в первую лигу, но раз уж появилась такая возможность...». Значная колькасць удзельнікаў сезону 2015 таксама адмовілася ад удзелу ў Другой лізе, у той жа час жаданне выступаць у ёй выказаў шэраг новых клубаў.

14 красавіка 2016 года быў зацверджаны склад лігі з 14 удзельнікаў і каляндарОфициально. Во второй лиге сыграют 14 команд. Ад удзелу ў лізе адмовіліся «Джус-Рудзенск» і «Узда», якая раней не атрымала ліцэнзію Першай лігі«Узда» и «Джус-Руденск», подав заявку на участие во второй лиге, в итоге отказались. 29 красавіка 2016 года, за дзень да першых матчаў, каманда «ДБК-Гомель» знялася з турніруПервая потеря! "ДСК-Гомель" накануне старта второй лиги снялся с турнира, у выніку колькасць удзельнікаў скарацілася да 13.

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Клубы, якія папоўнілі Другую лігу «ДЮСШ-ДБК» (дэбютант лігі) «Забудова-Строй» (каманда вярнулася ў чэмпіянат Беларусі пасля доўгага перапынку) «Мантажнік» (дэбютант лігі) «Нёман-Агра» (каманда вярнулася ў чэмпіянат Беларусі пасля доўгага перапынку)

Клубы, якія пакінулі Другую лігу «Прамень» (1-е месца ў Другой лізе 2015, выхад у Першую лігу) «Узда» (2-е месца ў Другой лізе 2015, выхад у Першую лігу і пазнейшая адмова ад удзелу) «Тарпеда» (3-е месца ў Другой лізе 2015, выхад у Першую лігу) «Ашмяны» (5-е месца ў Другой лізе 2015, атрыманне месца ў Першай лізе) «Колас» (11-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу) «Жлобін» (12-е месца ў Другой лізе 2015, расфарміраванне) «Спартак» (14-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу) «Любань» (15-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу) «АК Ждановічы» (16-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу) «Крутагор'е» (18-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу) «Прыазёр'е» (19-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу)

Клубы-ўдзельнікі

КлубМесца ў сезоне 2015ГорадСтадыён Асіповічы 8 Асіповічы «Юнацтва» Вертыкаль 13 Калінкавічы СДЮШАР-2 Вікторыя 7 Мар’іна Горка Гарадскі ДЮСШ-ДБК - Гомель СДЮШАР-8 Забудова-Строй - Чысць «Школьны» Клецк 6 Клецк Гарадскі Маладзечна-ДЮСШ-4 4 Маладзечна Гарадскі Мантажнік - Мазыр «Палессе», Козенкі Нёман-Агра - Стоўбцы «Юнацтва»«Меліяратар» Рагачоў-МК 17 Рагачоў ФАК, Ціхінічы Тарпеда 10 Магілёў «Тарпеда» Хваля 9 Пінск «Хваля» ЮАС 19 Жыткавічы «Цэнтральны»

Турнірная табліца

Заўвага. Пры роўнай колькасці ачкоў «Асіповічы» размешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Клецк», а той вышэй за «Нёман-Агра» дзякуючы лепшым паказчыкам у асабістых сустрэчах паміж трыма камандамі.

Вынікі матчаў

Статыстыка ігракоў Бамбардзіры №ГулецКлубГалы1 Ігар ТалькоўскіМаладзечна-ДЮСШ-4222 Віктар ЛагуцінРагачоў-МК, Нёман-Агра203 Аляксандр МрынскіХваля154 Дзмітрый ДаўбейкаНёман-Агра145 Аляксандр ПракапенкаАсіповічы13- Аляксандр ПрацкевічЗабудова-Строй13- Сяргей ВаладзькоХваля13- Віталь РушніцкіХваля139 Андрэй ДоўбняДЮСШ-ДБК11

Крыніца: Football.By

Спасылкі

2016 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2016 годзе Катэгорыя:2016 год у футболе