Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Лічыцы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя Пабудавана ў 1871 годзе з цэглы па праекце гродзенскага архітэктара Мікалая ЦіхвінскагаКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79.

Архітэктура

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана па каноне чатырохчасткавага храма падоўжна-восевай кампазіцыі: двух'ярусны (васьмярык на чацверыку) прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Пакаты чатырохсхільны дах цэнтральнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнай галоўкай на барабане, шацёр званіцы — яблыкам з крыжам. Фасады прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, крапаваны вуглавымі лапаткамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі і аркатурнымі фрызамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Лічыцы Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1871 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мікалая Ціхвінскага