Га́нна Са́ксэ (, у шлюбе А́бзаланэ (); , хутар Лаўзас, Валкаўскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя, цяпер , Латвія — , , ЛатССР, СССР) — латышская пісьменніца. Заслужаны дзеяч культуры Латвіі (1946). Народная пісьменніца Латвіі (1965).

Біяграфія Вучылася ў 1925—1927 гадах у Латвійскім універсітэце ў Рызе. З 1934 года ў нелегальным Аб'яднанні рэвалюцйных пісьменнікаў, мастакоў і журналістаў. Друкавалася з 1927 года.

Творчасць Раман «Працоўнае племя» (1941) пра жыццё латышскай вёскі з 1870-х гг. да рэвалюцыі 1905—1907. Раман «На гару» (кнігі 1—2, 1948, Дзяржаўная прэмія СССР 1949) пра аднаўленне латышскай вёскі пасля Вялікай Айчыннай вайны і першыя крокі калектывізацыі, раман «Іскры сярод ночы» (ч. 1—2, 1951—1957) пра жыццё інтэлігенцыі даваеннай Латвіі. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Вяртанне да жыцця» (1945), «Рэзкі акорд» (1946), зборнікаў казак «Каваль шчасця» (1960), «Кароль Пік» (1962), «Казкі пра кветкі» (1966), твораў для дзяцей, нарысаў.

Пераклад На беларускую мову некаторыя творы Саксэ пераклалі А. Васілевіч, У. Васілевіч, В. Рабкевіч.

Літаратура

Беларускія пераклады у кнігах: Латышскія апавяданні. Мн., 1956; Сучасныя латышскія апавяданні. Мн., 1978; Песня Даўгавы. Мн., 1986;

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Латвіі Катэгорыя:Пісьменніцы Латвіі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Латвійскай ССР Катэгорыя:Народныя пісьменнікі Латвійскай ССР Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Казачнікі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Пахаваныя на Лясных могілках