Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Еудзе (на ўзгорку) () — драўляная праваслаўная царква ў вёсцы Еуд жудзеца Марамурэш у Румыніі.

Царква ўключана ЮНЕСКА ў склад культурнага аб'екта Сусветнай спадчыны Драўляныя цэрквы гістарычнай вобласці Марамурэш. Таксама з'яўляецца гістарычным помнікам Румыніі і знаходзіцца ў рэестры Міністэрства культуры і рэлігійных спраў гэтай краіны.

Пабудавана ў другім дзесяцігоддзі XVII стагоддзя. Прысвечана Ражаству Багародзіцы. Называецца «Царква на ўзгорку» дзякуючы размяшчэнню на схіле пагорка і каб адрозніваць ад другой царквы гэтага сяла, вядомай як «».

Гісторыя Царква была пабудавана мясцовай знатнай сям'ёй Балеа ў другім дзесяцігоддзі XVII стагоддзя, на стагоддзе раней, чым драўляная царква ў даліне. Ціт Бад сцвярджаў, што гэта самая старая царква ў гэтым рэгіёне.

Структура і асабліва жывапіс былі шырока апісаны Віктарам Братулеску у 1941 годзе, разам з апісаннем царквы былі апублікаваныя 18 фотаздымкаў і 8 эскізаў. У 1968 годзе навукоўцы зноў пачалі даследаванне царквы. Але лепш за ўсё вывучыць гэтую царкву ўдалося Анке Поп Брату у 1982 годзе. Апошняе вывучэнне і датаванне царквы праходзіла ў 1997 годзе ў час апошняй рэстаўрацыі. У 2007—2009 гадах жывапіс царквы прайшоў праз працэс аднаўлення і кансервацыі.

Апісанне Шырыня царквы: 7,15, даўжыня: 11,87. Максімальная ўмяшчальнасць каля 340 чалавек. Царква падзелена на тры часткі: пранаас (жаночая частка), неф (мужчынская частка) і алтар. Алтар мае 4,15 м у шырыню і 3,6 м у вышыню. Унутры царква асвятляецца маленькімі вокнамі, якія першапачаткова былі яшчэ меншыя.

Іконы, напісаныя Аляксандрам Панечалеці для царквы

Зноскі

Спасылкі Драўляныя цэрквы Марамурэша // сайт ЮНЕСКА

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Румыніі Катэгорыя:Румынская праваслаўная царква