У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Румынія значыцца 7 найменняў (на 2014), гэта складае ад агульнага ліку ( на год). 6 аб'ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, а 1 аб'ект уключаны па прыродных крытэрыях, прычым ён прызнаны прыродным феноменам выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Акрамя гэтага, па стане на 2014 год, 14 аб'ектаў на тэрыторыі Румыніі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны. Румынія ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 16 мая 1990 года. Першы з аб'ектаў, што знаходзяцца на тэрыторыі Румыніі, быў занесены ў спіс у 1991 годзе на 15-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спіс У дадзенай табліцы аб'екты размешчаныя ў парадку іх дадання ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
#ВыяваНазваМесцазнаходжаннеЧас стварэнняГод уключэння ў спіс№Крытэрыі 1 Дэльта Дуная() Жудзец: Тулча — 1991 № 588 vii, x 2 Вёскі з умацаванымі цэрквамі ў Трансільваніі() Жудецы: Алба Брашоў Мурэш Сібіу Харгіта XIII — XVI стст. 1993 № 596 iv 3 Манастыр у Харэзу() Горад: Харэзу Жудзец: Вылча 1690 — XVII ст. 1993 № 597 ii 4 Цэрквы гістарычнай вобласці Малдова () Жудзец: Сучава XV — XVI стст. 1993 № 598 i, iv 5 Гістарычны цэнтр горада Сігішаара() Горад: Сігішаара Жудзец: Мурэш XIII — XVI стст. 1999 № 902 iii, v 6 Драўляныя цэрквы Марамурэша() Жудзец: Марамурэш XVII — XVIII стст. 1999 № 904 iv 7 Крэпасці дакаў у гарах Арэшціе() Горад: Арэшціе Жудзец: Хунедаара I ст. да н.э. — I ст. н.э. 1999 № 906 ii, iii, iv
Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў
Папярэдні спіс У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У дадзеным спісе змешчаны аб'екты, прапанаваныя ўрадам Румыніі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны.
#ВыяваНазваМесцазнаходжаннеЧас стварэнняГод уключэння ў спіс№Крытэрыі 1 Манастыр Нямц () Найбліжэйшы город: Тыргу-Нямц Жудзец: Нямц XIV ст. 1991 544 i, ii, iv 2 Цэрквы горада Курця-дэ-Арджэш () Жудзец: Арджэш XIV — XVI стст. 1991 545 i, ii, iv 3 Манументальны комплекс у горадзе Тыргу-Жыу () Жудзец: Горж 1937 1991 548 i, ii 4 Пячорны комплекс Басарабі () Горад: Мурфатлар Жудзец: Канстанца IX — XI стст. 1991 549 не ўказаныя 5 Манастыр Трох Свяціцеляў у Ясах () Горад: Ясы Жудзец: Ясы XVII ст. 1991 551 i, iv 6 Умацаваныя гістарычнай вобласці Алтэнія () Жудзецы: Горж, Долж, Мехедзінці, Вылча, Арджэш, Тэлеарман XVIII — XIX стст. 1991 552 iv, v 7 Царква Святога Мікалая ў вёсцы Дэнсуш () Жудзец: Хунедаара VII ст. 1991 553 i, iv 8 Гістарычны цэнтр горада Алба-Юлія () Жудзец: Алба IX — XVIII стст. 1991 555 iv, v, vi 9 Нацыянальны парк Рэтэзат () Жудзецы: Хунедаара, Караш-Северын — 1991 557 не ўказаныя 10 Нацыянальны парк Родна () Жудзецы: Сучава, Бістрыца-Нэсэуд, Марамурэш — 1991 558 не ўказаныя 11 Фармацыя Санпетру () Найбліжэйшае паселішча: Санпетру Жудзец: Хунедаара — 1991 559 не ўказаныя 12 Векавыя лясы ў Слэціаары () Жудзец: Сучава — 1991 560 не ўказаныя 13 Гістарычны цэнтр горада Сібіу () Жудзец: Сібіу З XII ст. 2004 1929 ii, iii, iv, v 14 Пашырэнне аб'екта: з ваколіцамі () Жудзец: Алба З XVII ст. 2012 5683 v
Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў
Гл. таксама Сусветная спадчына ЮНЕСКА
Зноскі
Спасылкі
Список объектов всемирного наследия ЮНЕСКО в Румынии
Румыния