Эстрон — жаночы палавы гармон, з групы эстрагенаў. Выпрацоўваецца фалікулярным апаратам яечнікаў у жанчын.

Упершыню вылучаны ў крышталічным выглядзе з мачы цяжарных жанчын у 1929 годзе А.Бутэнантам і Э.Дойзі. Па хімічнай будове эстрон з'яўляецца стэроідным гармонам. Біялагічныя ўласцівасці эстрона аналагічныя іншым эстрагенам, аднак актыўнасць яго ніжэйшая за эстрадыёл.

Літаратура І.Семененя // Современная сексология. Энциклопедия. — Под общей редакцией доктора медицинских наук В. А. Доморацкого. — Мн.: БелЭн., 2008. — 384 с.: іл.

Катэгорыя:Эндакрыналогія Катэгорыя:Эстрагены