Яўген Касцюкевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера Выхаванец жодзінскага «Тарпеда», гуляў за дубль клуба, прыцягваўся таксама да асноўнага складу. У 2008 годзе ездзіў на прагляд у маскоўскі ЦСКА, аднак з-за выяўленых праблем са здароўем быў вымушаны вярнуцца ў Беларусь і неўзабаве завяршыў кар’еру. Застаўся працаваць у Жодзіне, пазней стаў таксама гуляць у футбол на аматарскім узроўні.
У 2015 годзе стаў працаваць у клубе «Крумкачы» трэнерам брамнікаў і відэааператарам. Пазней з-за некамплекту брамнікаў быў заяўлены за клуб у Першую лігу і неўзабаве стаў асноўным брамнікам клуба, якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 стаў другім брамнікам «Крумкачоў» пасля Андрэя Федарэнкі. 7 мая 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Гарадзеі» (0:1).
Сезон 2017 пачаў у якасці другога брамніка «Крумкачоў» пасля Антона Амельчанкі, але той пазней атрымаў траўму і пакінуў каманду, што дазволіла Касцюкевічу заняць месца ў аснове. 29 ліпеня 2017 года ў матчы з «Віцебскам» (выніковы лік 2:2) адзначыўся голам пасля ўдару ад сваёй штрафной пляцоўкі, пазней у гэтым жа матчы атрымаў чырвоную картку і быў выдалены з поля.
Застаўся ў камандзе ў сезоне 2018, калі «Крумкачы» не былі дапушчаныя да ўдзелу ў Вышэйшай лізе і заявіліся ў Другую лігу. У чэрвені 2018 года з’ехаў на жыхарства ў Кітай, у верасні вярнуўся ў Беларусь і неўзабаве зноў стаў выступаць за «Крумкачы».
У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК. У чэрвені 2019 года пакінуў каманду. Пасля пераехаў у Варшаву.
Грамадская дзейнасць 18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 дубль Тарпеда 20 −13 2009 дубль Тарпеда 12 −7 2015 Д2 Крумкачы 18 −18 2016 Д1 Крумкачы 4 −4 2017 Д1 Крумкачы 15 −21/1 2018 Д3 Крумкачы 9 −6 2019 Д2 НФК 1 −3
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск