Кандрат Іванавіч Грум-Гржымайла (,  — , ) — расійскі хірург і курортолаг.

Біяграфія

Скончыў у 1815 годзе Магілёўскую гімназію, у 1821 годзе медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Доктар медыцыны (1823). У 1821—1831 гадах служыў хірургам пры штабе 1-й арміі ў Магілёве. З 1831 года жыў і працаваў у Пецярбургу. У 1833—1868 гадах выдаваў газету «Друг здравия».

Навуковая дзейнасць

У 1823 годзе правёў першую ў Расійскай імперыі аперацыю высокага сячэння мачавога пузыра, выкарыстаў арыгінальныя методыкі хірургічнага лячэння пахавай грыжыЕ. М. Тищенко. Хирургия в медицине Беларуси XIX - начала XX века .

Папулярызатар медыцынскіх ведаў. Першае навуковае даследаванне апублікаваў у 1829 годзе, якое сярод іншага змяшчала кароткі гісторыка-эканамічны нарыс Магілёва. Аўтар шэрагу кніг па медыцыне, у т. л. 3-томнай працы «Руководство к воспитанию, образо­ванию и сохранению здоровья детей» (1843−1845), а таксама першай расійскай працы па рэкрэацыйнай геаграфіі Расійскай імперыі (1865), якая змяшчала і даведкі пра вядомыя замежныя курорты. Даследаваў магчымасці выкарыстання рэкрэацыйных рэсурсаў Расійскай імперыі.

Літаратура

Хамякоў У. Г. Грум-Гржымайла Кандрат Іванавіч. Да 220 годдзя з дня нараджэння нараджэння // Магілёўскі мерыдыян. — 2013. — № 3-4 (22-23). — Т. 13. — Вып. 3-4. — С. 139.

Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі Расіі Катэгорыя:Постаці курорталогіі Катэгорыя:Папулярызатары навукі