Сацыял-дэмакратычная партыя «Згода» (, створана ў красавіку 2010 годаО нас ) — палітычная партыя Латвіі. Партыя ўтварылася ў выніку зліцця Партыі народнай згоды (лідар Яніс Урбановіч), партыі «Новы цэнтр» (пад кіраўніцтвам Сяргея Даўгаполава) і Сацыял-дэмакратычнай партыі (старшыня Эгілс Руткоўскіс). У кіраванне партыі ўваходзяць: Яніс Урбановіч (старшыня ўправы), намкір парламенцкай фракцыі «Цэнтр згоды» Валерый Агашын, дэпутат 9 Сейма Іван Рыбакоў, кіраўнік СДП Эгіл Руткоўскіс, былы лідар СДП Яніс Матуліс, намстаршыні фракцыі «Цэнтр згоды» ў Рыжскай думе Міхаіл Камянецкі, дэпутат Рыжскай думы Сяргей Даўгаполаў, генеральны сакратар «Новага цэнтра» Айвар Бергерс, а таксама кампазітар і даследнік Арманд Страздс.

У студзені 2011 года да партыі далучылася Даўгаўпілская гарадская партыяДаугавпилсская партия влилась в «Согласие».

Спасылкі СОГЛАШЕНИЕ о сотрудничестве между Латвийской социал-демократической партией «СОГЛАСИЕ» и Всероссийской политической партией «ЕДИНАЯ РОССИЯ» В Латвии создана новая социал-демократическая партия «Согласие» Съезд Социал-демократической партии «Согласие»

Катэгорыя:Сацыял-дэмакратычныя партыі Катэгорыя:Палітычныя партыі Латвіі