Трансфэгэрашская шаша (Часам ужываецца: Трансфэгэрэшан, Трансфагарасан, , DN7C) — горная шаша ў Карпатах, якая злучае румынскія вобласці Валахію і Трансільванію і праходзіць праз горны масіў ФэгэрашДарога на Google-картах.

Найвышэйшага пункту дасягае на вышыні 2034 метры і з'яўляецца самай вышыннай дарагой Румыніі. Шаша была пабудавана ў 1970—1974 гадах на загад Нікалае Чаўшэску для ваенных патрэб. Будаванне вялося пераважна сіламі і сродкамі Румынскай арміі: CNADNR — Compania Nationala de autostrazi si drumuri nationale din Romania . Прычынай стварэння гэтага грандыёзнага праекта стала ўварванне войскаў краін Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію ў 1968 годзе, і Чаўшэску асцерагаўся падобных дзеянняў у дачыненні свайго рэжыму. Як і многія іншыя маштабныя праекты, будаванне Трансфэгэрашскай шашы запатрабавала велізарных выдаткаў: толькі дынаміту было выдаткавана парадку 6000 тон. Не абыйшлося і без ахвяр — на будаванні дарогі загінулі каля 40 чалавекRondul de Sibiu — Transfăgărăşanul a aniversat 35 de ani .

Сёння гэта шаша лічыцца адной з найпрыгажэйшых дарог у свеце і з'яўляецца адной са славутасцей Румыніі. У яе наваколлі таксама знаходзяцца і іншыя румынскія славутасці: горнае возера і вадаспад Быля () і крэпасць Паенары (), таксама вядомая як рэзідэнцыя Улада Дракулы.

Скразны рух па дарозе паміж паўночнымі і паўднёвымі схіламі Карпат адкрыты толькі ў ліпені і жніўні, і толькі ў светлы час сутак. І ўсё ж, ёсць досвед паспяховага скразнога праезду па Трансфэгэрашскай шашы ў чэрвені.

У 2009 годзе на гэтай дарозе тэставалі свае спорткары вядоўцы Top Gear, і Джэрэмі Кларксан назваў яе лепшай для язды на спартыўных машынахAUSmotive.com » Top Gear goes round the bend.

Спасылкі AUSmotive.com — Top Gear goes round the bend Трансфэгэрашскай шашы Фота галерэя, гісторыі, карысная інфармацыя падарожжа

Фота

Катэгорыя:Аўтамагістралі Катэгорыя:Карпаты