Аб’ядна́нне Дуна́йскіх кня́стваў — працэс стварэння дзяржавы Румынія з 1858 па 1861 (1862) год, які заключаўся ў аб’яднанні Дунайскіх княстваў (Валахіі і Малдавіі без Бесарабіі) у адзіную дзяржаву. Скончыўся ўзнікненнем Аб’яднанага княства Валахіі і Малдавіі. Узнікненне новай дзяржавы прызнана Асманскай імперыяй у 1861 годзе. Стварэнне новай дзяржавы дазволіла заяродзіцца на правядзенні ліберальных рэформаў і фарміраванні нацыянальнай эканомікі, што дало штуршок развіццю Румыніі ў цэлым.
У Румыніі падзея вядома пад назвай Малое аб’яднанне (). Таксама выядзяляецца Вялікае аб’яднанне, калі ў склад дзяржавы ўвайшлі Трансільванія Бесарабія і Букавіна.
Перадумовы
Фармаванне нацыянальна-вызваленчага руху
Дунайскія княствы і Трансільванія, якія ўзніклі ў Сярэднія стагоддзі, былі есна звязаны паміх сабой культурна і эканамічна. Пасля заваявання Асманскай імперыяй Валахіі і Малдавіі гэтыя княствы разам імкнуліся да незалежнасцті. Менавіта пагэтаму нацыянальная ідэя ў Дунайскіх княствах доўгі час грунтавалася на асвабаджэнні ад турэцкага васалітэта.
Нягледзячы на падабенства паміж жыхарамі рэгіёна, паміж німі меліся і адрозненні. часцей за ўсё гэта былі культурныя і моўныя адрозненні, розніца ў абрадах і г. д. Так, насельніцтва княстваў у XIX стагоддзі не лічылася аднародным. Асобна выдзялялі врынчанаў, банатцаў, валахаў, трансільванцаў, малдаван, і г. д. Акрамя таго, турэцкія ўлады праводзілі палітычны і культурны ціск на княствы. Так, у якасці афіцыйнай мовы выкарыстоўвалася грэчаская. адначасова ў румынскім грамадстве ішла міжкласавая барацьба. Остра стаяла і зямельнае пытанне, паколькі княств заставаліся аграрнымі прыдаткамі Еўропы. З-за гэтага часта адбываліся сялянскія паўстанні і бунты. Сітуацыю паглыбляла слабасць Асманскай імперыі, у склад якой уваходзілі Валахія і Малдавія. З-за агульнага крызіса ў імперыі цярпела эканоміка Дунайскіх княстваў.
Павел Дзмітрыявіч Кісялёў, прызначаны расійскімі ўладамі пасля вайны з Турцыяй у 1829 годзе кіраўніком Дунайскімі княствамі, пачаў правядзенне рэформаў. Былі створаны парламенты княстваў — Адунара Абштяскэ, уведзены Арганічныя рэгламенты, улада была падзелена. Нягледечы на гэта, рэформы не палепшылі становішча сярэднягя класа насельніцтва, паколькі кіраванне дзяржавамі па-ранейшаму было аддадзена баярам. .адначасова Турцыя страціла права на ўмяшальніцтва ва ўнутраныясправы княстваў, фактычна прызнаў іх самастойнасць.
Пры Кісялёве працягнулася станаўленне румынскай інтэлігенцыі, якая ўсведамляла неабходнасць правядзення больш масштабных рэформаў ва ўсіх сферах. Павел Кісялёў лаяльна адносіўся да культурнага адраджэння Валахіі і Малдавіі, што дазволіла ўмацаваць пазіцыі прыхільнікаў аддзялення Валахіі і Малдавіі ад Асманскай імперыі. Такім чынам, у пачатку XIX стагоддзя ў Дунайскіх княствах сфарамаваўся ліберальны нацыянальна-вызваленчы рух. Прыхільнікі гэтага руха ставілі перад сабой дзве асноўныя мэты: адкалоць ад Асманскай імперыі Валахію і Малдавію і правесці ў княствах дэмакратычныя пераўтрварэнні. Аб’яднанне Дунайскіх княстваў у адзіную дзяржаву было адсунута на другі план.
У 1834 годзе Кісялёў страціў свае паўнамоцтвы. Яму на змену ў Валахіі прыйшоў Аляксандр II Гіка, а ў Малдавіі — Міхаіл Стурдза. Гэтыя гаспадары правілі ў зусім іншых умовах, так як у Дунайскіх княствах з’явіліся парламенты і Арганічныя рэгламенты. Абодва гаспадара пачалі сапернічаць з парламентамі, паколькі тыя ўзялі на сабе частку паўнамоцтваў. У 1840-ыя гады ўзрастае карумпаванасць органаў улады, пачынаецца чыноўнае самавольства. У такіх умовах фарміруюцца арганізацыі, якія імкнуцца да змены палітычнага рэжыма ў Дунайскіх княствах.
Апазіцыйны рух у Дунайскіх княствах быў прадстаўлены трымя арганізацыямі: «Фрэцые», «Асацыяцыя патрыётыке» і «Таварыства румынскіх студэнтаў у Парыжы». Усе арганізацыі пераследваліся паліцыяй, а «Асацыяцыя патрыётыке» была ліквідавана валашскай паліцыяй. Дзве застаўшыяся арганізацыі распрцоўвалі праграмы па правядзенню ліберальных рэформаў у Валахіі і Малдавіі. «Таварыства румынскіх студэнтаў у Парыжы» далучылася да «Фрэцые», і сфармавалася магутная апазіцыйная групоўка. Пазней да яе пачалі далучацца і прадстаўнікі працоўнага класа.
У «Фрэцые» доўгі час не быдо адзінай праграмы. Ад яе членаў паступалі розня прапановы — ад увядзення канстытуцыйнай манархіі да поўнага аб’яднання Дунайскіх княстваў і абвяшчэння Рэспублікі. Рух падзяліўся на дзве часткі — лібералаў і радыкалаў.
Рэвалюцыя. Першая спроба аб’яднання
Міжкласвая барацьба ў румынскім грамадстве і жаданне інтэлігенцыі правесці ліберальныя рэформы адыгралі вялікую ролю ў аб’яднанні Дунайскіх княстваў. На працягу 1840-ых гадоў румынскі нацыянальны рух базаваўся на ідэях лібералізма. Таксама вялікі ўплыў аказваўся з-за мяжы, у прыватнасці з Францыі. Там знаходзілася значная частка членаў «Фрэцые», якія апасаліся пераследавання на радзіме.
Яшчэ да 1848 года звязаны з «Фрэцые» Іон Гіка, наведаў гаспадара Стурдзэ з прапановай змясціць з валашскага прастола Гіку і абвясціць адіную валаха-малдаўскую дзяржаву. Стурдза не ўспрыняў прапанову ўсур’ёз і адмовіўся.
Пасля засухі 1848 года, якая выклікала незадвальненне сялян, эканамічнага крызісу і абвяшчэння ў Францыі рэспублікі у 1848 годзе румынскія і малдаўскія рэвалюцыянеры ўсвядомілі, што надйышоў час дзейнічаць. Першай, рэвалюцыя адбылася ў Малдавіі. Там 27 сакавіка у Ясах у гасцініцы «Пецярбург» адбылося паседжанне ліберальнага баярства, дзе было прынята рашэнне аб уручэнні гаспадару «Петыціі-пракламацыі», у якой былі выкладзены патрабаванні паўстанцаў. Ад нечаканасці Стурдза прыняў петыцыю, але ўжо вечарам адазваў сваё рашэнне і накіраваў у гасцініцу войскі. Пасля непрацяглых сутыкненняў па краіне прайшоў шэраг арыштаў. Асобныя з рэвалюцыянераў бяжалі ў Аўстра-Венгрыя.
Малдаўскі нацыянальны рух зноў размясціўся за мяжой. Частка з яго прадстаўнікоў усвядоміла неабходнасць кансалідацыі намаганняў з валашскімі рэвалюцыянерамі. Ужо за мяжой былі выданы «Пажаданні нацыянальнай партыі Малдовы» і «Нашыя прынцыпы рэфармавання радзімы». У другім дакуменце асобным пунктам ішло аб’яднанне Валахіі і Малдавіі ў адзіную дзяржаву.
У Валахіі рэвалюцыя была больш паспяховай, чым у Малдавіі. 9 чэрвеня адбылося першае паўстанне, а ўжо 11 чэрвеня ўлада перайшла ў рукі паўстанцаў. Следам за гэтым пачалося правядзенне рэформаў, хаця становішча ў краіне было вельмі нестабільным. Валашскія рэвалюцыянеры адносіліся да аб’яднання Дунайскіх кнстваў больш сур’ёзна, чым малдаўскія. У кулуарах валашскага парламента абмяркоўвалася пытанне аб аб’яднанні княстваў. Але адзінства сярод новага кіраўніцтва не было. Кансерватыўныя баяры ўвогуле не жадалі пераўтварэнняў, пад іх ціскам рэформы сталі палавінчатымі. Але аб’яднанне княстваў не было магчымым, паколькі ў Малдавіі рэвалюцыя пацярпела паражэнне.
13 чэрвеня ў Валахію былі ўведзена турэцкая армія, а 13 верасня туркі перайшлі да да сілавых дзеянняў, падавіў рэвалюцыю. 15 верасня ў краіну увайшлі расійскія войскі.
Пасля паражэння валашскія рэвалюцыянера бяжалі ў Трансільванію, дзе остра стаяла нацыянальнае пытанне. Ужо пасля 1849 года румынскі нацыянальны рух кансалідаваўся. Усвядоміўшы свае памылкі, на першы план рэфарматар паставілі аб’яднанне Дунайскіх княстваў у адзінубю дзяржаву. Правядзенне ліберальных рэформаў планавалася на аснове будучай дзяржавы.
Пасля рэвалюцый
Румынскія эмігранты ў краінах Еўропы («пашапцісты») пасля паражэння рэвалюцый у Дунайскіх княствах разгарнулі барацьбу за аб’яднанне княстваў у прэсе і на палітычнай арэне. Прапагандысты наладжвалі публічныя выступленні, канферэнцыі, выдавалі асобныя працы і друкавалі артыкулы ў еўрапейскай прэсе з мэтай забяспечыць сабе шырокую падтрымку сярод еўрапейскага грамадства і пераўтварыць румынскую праблему ў інтэрнацыянальную.
Таксама работа праводзілася з румынскай моладдзю, якая навучалася за мяжой. Так у Парыжы на румынскай мове выдаваліся газеты «Жунімя ромынэ» і «Рэпубліка ромынэ», дзе прапагандаваліся ідэі румынскага адзінства. Румынская інтэлігенцыя вяла палітычную работу ў Германіі, Вялікабрытаніі, Асманскай імперыі, Францыі. Работа за мяжоўй кансалідавалася намаганнямі. Мікалаэ Бэлчэску і Міхаіла Кагэлнічану. Пасля Крымскай вайны метады работы былі зменены. Частка інтэлігенцыі вярнулася ў Дунайскія княствы пасля 1854 года, калі адтуль сышлі рэакцыйныя расійскія войскі. У Ясах і Бухарэсце пры падтрымцы Кагэлнічану выдаваліся газеты «Тімпул», «Сцяўа Дунэрый», «Ромынія літэрарэ» і «Патрыя». У газетах цэнтральнай тэмай было аб’яднанне княстваў і неабходнасць стварэння адзінай Румыніі.
У Дунайскіх княствах тым часам склалася няпростая сітуацыя. Феадальны строй, які так і не быў ліквідаваны рэвалюцыямі 1848 года, уплываў на развіццё гэтых дзяржаў. Нізкая пакупальніцкая здольнасць насельніцтва, выкліканая недастатковымі даходамі, і вузасць унутранага рынку замядлялі развіццё Валахіі і Малдавіі. У такіх умовах інтэлігенцыя, што прыймала ўдзел у рэвалюцыях 1848 года, і ліберальна настроеная буржуазія аб’ядналіся ў новы рух юніяністаў. Юніяністы ў першую чаргу змагаліся за аб’яднанне княстваў і ліквідацыю залежнасці ад Асманскай імперыі. Згодна з іх меркаваннем менавіта гэта магло вывесці дзяржавы з крызіса і даць штуршок наступнаму развіццю капіталістычных адносін. Юніяністы спрабавалі дасягнуь сваёй мэты легальнымі метадамі, з дапамогай Адунара Абштяскэ. Іх праціўнікамі сталі кансерватыўна настроенае «вялікае» баярства і набліжаныя да гаспадарэй чыноўнікі. У першую чаргугэта тлумачылася страхам страціць даходныя месцы і лаяльнасць гаспадара. Баяры баяліся таго, што ліберальна настроеныя юніяністы атрымаюць паютрымку сярод сялянства, і могуць пазбавіць іх зямліглава «Национально-освободительное движение балканских народов, образование румынского государства».
Такім чынам, пасля крымскай вайны ў Валахіі і Малдавііўзніклі два супрацборствуючыя лагеры — юніяністы і баярства. Усе палітычныя спрэчкі і рознагалоссі вяліся вакол стварэння адзінай румынскай дзяржавы.
Аб’яднанне Дунайскіх княстваў
Дываны Ад-Хок. Другая спроба аб’яднання
Дунайскія княствы з 1829 года знаходзіліся пад кантролем Расійскай імперыі. Пасля заканчэння Крымскай вайны на Парыжскім кангрэсе было вырашана пазбавіць Расію правоў на Валахію і Малдавію артыкул «Объединение Валахии и Молдавии в Румынское государство». Таксама тры паўднёвых павета Бесарабскай губерні перадаваліся Малдаўскаму княству. На Парыжскай канферэнцыі абмяркоўвалася пасляваеннае ўладкакаванне прычарнаморскага рэгіёна, але па пытанню аб уладкаванню Валахіі і Малдавіі не было прынята рашэнне. Меркавалася аб’яднаць гэтыя княствы ў адзіную дзяржаву, але падтрымкі гэтая ідэя не атрымала, у прыватнасці Турцыя выступала супраць умяшальніцтва ў яе ўнутраныя справы.
Вырашыць румынскае пытанне належала самім жыхарам княстваў пад прыглядам Асманскай імперыі. У 1857 годзе павінны былі адбыцца пасяджэнні дыванаў Ад-Хок, якія павінны былі вызначыць будучыню княстваў. Гэтыя дываны з’яўляліся часовымі камітэтамі, якія ствараліся ў экстраннай сітуацыі і павінны былі вырашыць толькі адну справу. У гэтыя камітэты праз усеагульнае галасаванне абіраліся мясцовыя жыхары, якія галасаваннем вырашалі спрэчнае пытанне. Адразу пасля вырашэння пытання Ад-Хок распускаўся асаблівым указам султана.
Пачалася падрыхтоўка да выбараў у дываны ў Малдавіі і Валахіі. Напярэдадні выбараў у Ад-Хок у абодвух княствах былі створаны выбарчыя камітэты, за якімі слядзілі турэцкія ўлады. Асновы камітэтаў складалі групы юніяністаў. У Валахіі каймакам станоўча адносіўся да праграмы юніяністаў, таму стараўся спрыяць правядзенню выбараў. У Малдавіі склалася супрацьлеглая сітуацыя: мясцовыя ўлады выступалі супраць аб’яднання княстваў. Пры падтрымцы Турцыі і Аўстра-Венгрыі спісы выбаршчыкаў у Малдавіі былі сфальсіфікаваны, а на юніяністаў і кандыдатаў Ад-Хок здзяйсняўся ціск. Малдаўскі каймакам Мікалае Вагарыдэ, прызначаны кіраўніком Малдавіі незадоўга да выбараў вёў патаемную перапіску з аўстрыйскімі ўладамі з мэтай заручыцца падтрымкай у правядзенні фальсіфікаваных выбараў.