Нікалае Іон Грыгарэ́ску (; 15 мая 1838, Пітару, жудзец Дымбавіца — 21 ліпеня 1907, Кымпіна, жудзец Прахава) — румынскі жывапісец.

Біяграфія Вучыўся ў Бухарэсце да 1885 года, пазней у Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. У 1861—1887 гадах (з перапынкамі) жыў і працаваў у Францыі; прыхільнік барбізонскай школы жывапісу. З 1887 года пераважна ў Бухарэсце.

Творчасць Пісаў пейзажы, партрэты, гістарычныя, батальныя і жанравыя кампазіцыі. Яго творы («Сялянка з Мусчэла», 1877; «Штурм Смырдана», 1885; «Воз, запрэжаны валамі», 1899, і інш.) вызначаюцца рэалістычнай формай, свабоднай мастацкай манерай, свежым каларытам і стрыманасцю светлай колеравай гамы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Румыніі Катэгорыя:Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў Катэгорыя:Мастакі-рэалісты Катэгорыя:Мастакі-імпрэсіяністы